Аб’яднанне Германіі (1990)
Аб’яднанне Германіі 1990 года — далучэнне ГДР і Заходняга Берліна да ФРГ, адбылося 3 кастрычніка 1990 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля першых шматпартыйных выбараў 1990 года аснову для аб’яднання дзвюх германскіх дзяржаў паклаў Дагавор аб канчатковым урэгуляванні ў дачыненні да Германіі (таксама вядомы як Дагавор «Два плюс чатыры», па краінах, якія падпісалі яго: ГДР і ФРГ плюс Вялікабрытанія, Францыя, СССР, ЗША).
Пасля Другой сусветнай вайны Германія была падзелена на 12 тэрыторый. 2 тэрыторыі адышлі да СССР і Польшчы, 1 тэрыторыя — незалежны Саар, 5 тэрыторый — зоны акупацыі СССР, ЗША (Брэмен і Паўднёвая Германія), Вялікабрытаніі і Францыі, і 4 берлінскія зоны. У 1948 годзе тры зоны Вялікабрытаніі і ЗША аб’ядналіся ў Бізонію, да якіх затым далучылася Францыя (Трызонія), і была абвешчаная ФРГ. У 1949 годзе на тэрыторыі савецкіх зон абвешчаная ГДР. Берлінскі анклаў абвешчаны фармальна пад пратэктаратам ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі. У 1953 годзе Саар увайшоў у ФРГ.
ГДР і ФРГ лічыліся правапераемнікамі даваеннай Германіі.
Паміж ГДР і ФРГ была мяжа з адмыслова ўскладненым рэжымам. У 1989 годзе ФРГ перайшла на палегчаны рэжым. Пасля гэтага пачаўся пераезд немцаў ГДР праз Аўстрыю ў ФРГ. Палегчаны рэжым у ГДР быў усталяваны ў лістападзе 1989 года.
У выніку аб’яднання на тэрыторыі былой ГДР былі створаны пяць новых зямель (Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, Брандэнбург, Саксонія, Саксонія-Анхальт і Цюрынгія), а на частцы тэрыторыі ГДР і Заходняга Берліна — зямля Берлін. Межы земляў, якія ўваходзілі ў склад ФРГ да аб’яднання, не змяніліся.
Для паляпшэння артыкула пажадана |