Іслам у Беларусі
Іслам у Беларусі быў першапачаткова прыўнесены татарамі-ліпкамі ў XIV—XVI стагоддзях, у цяперашні час мусульманская суполка краіны таксама ўключае мусульманскіх імігрантаў. Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года, іслам у краіне вызнаюць каля 30 000 чалавек.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перыяд першапачатковага распаўсюджвання ісламу на тэрыторыі сучаснай Беларусі прыпадае на XIV—XVI стагоддзі. Працэс быў заахвочаны некалькімі князямі Вялікага княства Літоўскага, якія запрасілі татар-мусульман з Крыма і Залатой Арды для нясення службы па ахове дзяржаўных межаў. Ужо ў XIV стагоддзі татары пераходзілі да больш «аселых» заняткаў. Да канца XVI стагоддзя больш чым 100 000 татараў пасяліліся на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, у іх лік уваходзілі як наёмныя ахоўнікі, так і добраахвотныя імігранты, а таксама і ваеннапалонныя татары.
Татары вызнаюць іслам суніцкага толку. Міжэтнічныя шлюбы з беларусамі, палякамі, літоўцамі і рускімі звычайныя, але не прывялі да поўнай асіміляцыі.
Татары, якія паходзяць з розных этнічных груп, страцілі сваю родную мову і перайшлі, галоўным чынам, на беларускую, польскую і рускую. Аднак, у рэлігійнай практыцы ўжываецца арабская мова.
Сучасная сітуацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1994 г. адбыўся першы ўсебеларускі кангрэс мусульман. У выніку было заснавана мусульманская рэлігійная супольнасць Рэспублікі Беларусь, якое да 2005 г. ўзначальваў доктар Ісмаіл Александровіч (нар. у 1929 г.), а з 2005 года — Абу-Бекір Шабановіч (нар. у 1939 г.)
У 1997 г. у краіне дзейнічала 23 мусульманскіх суполкі, уключаючы 19 у заходніх абласцях Беларусі. Да сярэдзіны 2002 г. ў Беларусі налічвалася 27 мусульманскіх суполак.
У 2007 г. ў Беларусі было ўжо 30 зарэгістраваных мусульманскіх рэлігійных арганізацый[2].
Мячэці
[правіць | правіць зыходнік]Першыя мячэці з’явіліся на тэрыторыі Беларусі на працягу XIV—XV стагоддзяў. У XIX стагоддзі была пабудавана мячэць у горадзе Іўе, якая лічыцца помнікам беларускай драўлянай архітэктуры.
У 1994 г. была адкрыта мячэць у Слоніме, а ў 1996 г. — у Смілавічах. У ліпені 1997 г. ў памяць аб 600-й гадавіне з’яўлення татараў у Беларусі адбылася цырымонія адкрыцця мячэці ў Наваградку. У 1997 г. быў закладзены падмурак для будучай Саборнай мячэці ў Мінску. Да лістапада 2016 г. мінская Саборная мячэць была пабудавана. Урачыстая цырымонія яе адкрыцця адбылася 11 лістапада 2016 г.[3].
Мячэць у сталіцы Беларусі была і раней, яна размяшчалася каля цяперашняй гасцініцы «Юбілейная», аднак у 1962 г., у часы ваяўнічага атэізму, была разбурана[4].
Сёння ў Беларусі маецца 7 дзеючых мячэцей. Акрамя Іўя, Слоніма, Смілавіч, Навагрудка і Мінска, мячэці таксама маюць Клецк Мін��кай вобласці і Відзы Віцебскай вобласці.
Зноскі
- ↑ Минскую мечеть планируют построить до конца года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013. Праверана 11 лютага 2014.
- ↑ Семь столетий ислама в Беларуси Архівавана 29 верасня 2017.
- ↑ На адкрыцці мячэці ў Мінску Лукашэнка пацалаваў Каран
- ↑ Минскую мечеть планируют построить до конца года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013. Праверана 11 лютага 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рэспубліканскае рэлігійнае аб'яднанне «Духоўнае ўпраўленне мусульман у Рэспубліцы Беларусь» (Навіны) (руск.)
- Рэспубліканскае рэлігійнае аб'яднанне «Духоўнае ўпраўленне мусульман у Рэспубліцы Беларусь» (руск.)
- Сайт Саборнай Мячэці Мінска Архівавана 27 кастрычніка 2020. (руск.)
- Рукапісы беларускіх татараў канца XVII — пачатку XX стагоддзя з калекцыі ЦНБ НАН Беларусі Архівавана 3 ліпеня 2007.