Ірына Пятроўна Шпіт
Ірына Пятроўна Шпіт | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2018 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Ірына Пятроўна Шпіт (1 мая 1930, в. Васьковычы, Жытомірская вобласць — 2018[1]) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію ў 1954 годзе. З 1954 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік брыгады ў Белдзяржпраекце, БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэканструкцыя Батанічнага саду (1962), азеляненне плошчы Леніна ў Мінску (1963), парк імя 1100-годдзя Смаленска (1963, дыплом ВДНГ СССР), праекты планіроўкі і азелянення ўчастку БССР на ВДНГ у Маскве (1969), планіроўкі ўчастку БССР у парку «Дружбы народаў» ва Ульянаўску (1970), праекты планіроўкі і азелянення парку культуры і адпачынку ў Гродне, азелянення тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, праекты планіроўкі прыгарадных зон Баранавічаў, Брэста, Оршы, Пінска, Светлагорска (1971), ПДП водна-зялёнага дыяметра Брэста (1978, дыплом 1 ступені ВДНГ БССР), паркавая зона ў Наваполацку (1979, бронзавы медаль ВДНГ СССР).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шпит Ирина Петровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ва Украінскай ССР
- Памерлі ў 2018 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Жытомірскай вобласці
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя