Ірвінг Берлін
Ірвінг Берлін | |
---|---|
англ.: Irving Berlin | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 11 мая 1888[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1989[1][2][…] (101 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Moses Beilin[d][6] |
Маці | Lena Jarchin[d][6] |
Жонка | Dorothy Goetz[d] і Ellin Berlin[d] |
Дзеці | Mary Ellin Barrett[d] |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, піяніст, аўтар песень, сцэнарыст, кінакампазітар, паэт-песеннік, musical theatre composer, кінасцэнарыст |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | вадэвіль[d] і мюзікл[8] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ірвінг Берлін (англ.: Irving Berlin), пры нараджэнні Ізраіль Бейлін (11 мая 1888, Магілёў — 22 верасня 1989) — амерыканскі кампазітар і паэт-песеннік, адзін з «вялікай пяцёркі» амерыканскіх кампазітараў ХХ ст. (разам з Д. Гершвінам, Дж. Кернам, Р. Роджэрсам і К. Портэрам). Аўтар не менш за 700 песень, напісаў музыку для 13 драматычных спектакляў і 7 кінафільмаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ізраіль Бейлін быў малодшым з васьмярых дзяцей у сям’і сінагагальнага кантара Майсея Бейліна (1848—1901)[9] і Леі Ліпкінай (1850—1922),[10] выхадцаў з Талачына Магілёўскай губерні, цяпер у Беларусі.[11][12][13] Старэйшыя дзеці ў сям’і нарадзіліся ў Талачыне, найстарэйшы брат будучага кампазітара заставаўся ў горадзе пасля эміграцыі астатніх членаў сям’і.[14] Часам лічыцца, што Ірвінг Берлін нарадзіўся ў Цюмені[15][16]. У сваіх інтэрв’ю 1930—1940 гадоў І. Берлін распавядаў, што з’явіўся на свет ў Магілёве[17][17][18]. Калі Стывен Спілберг у 1980-х гадах задумаў здымаць фільм пра І. Берліна і сустракаўся дзеля гэтага з кампазітарам, той нечакана распавёў, што насамрэч ён родам з Табольска[19].
Неўзабаве пасля нараджэння будучага кампазітара сям’я пераехала ў Табольск. Адтуль Бейліны праз порт Антверпена на караблі «Rhynland» адправіліся ў Нью-Ёрк, куды прыбылі 14 верасня 1893 года.
Вырас на Манхэтэне, у раёне Іст-Сайд (англ.: East-Side), дзе жыло шмат эмігрантаў з Расіі і Усходняй Еўропы.
Не меў музыкальнай адукацыі і спачатку складаў музыку, нават не валодаючы нотнай граматай і не ўмеючы граць на фартэпіяна. Першую песню запісаў у 19 гадоў. Першая мелодыя, якая прынесла яму сусветную славу, «Александр рэгтайм бэнд» англ.: Alexander Ragtime band, з’явілася ў 1911 г. З 1914 г. піша мюзіклы і музыку для драматычных спектакляў, з 1930 г. — музыку для кінафільмаў. Практычна кожны са спектакляў і фільмаў даў свету ад аднаго да чатырох «хітоў».
Сярод найбольш вядомых твораў: песня «Божа, блаславі Амерыку» (англ.: God Bless America), якая лічыцца другім, неафіцыйным гімнам ЗША пасля выканання на прэзідэнцкіх выбарах у 1940 г.; песня «Puttin on the Ritz» (1929) — «неафіцыйны гімн Галівуда»; балада «Белыя Каляды» (англ.: White Christmas) з фільма «Курортная гасцініца» (англ.: Holiday Inn) (1942), якая трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як самая тыражаваная ў свеце (100 млн дыскаў) і стала адным з культавых сімвалаў калядных святаў у Амерыцы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Irving Berlin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Israel Isidore Baline // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118850776 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 1 ліпеня 2024.
- ↑ http://www.nytimes.com/books/first/m/mordden-roses.html
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ а б Furia P. Irving Berlin: A Life in Song — Schirmer Books, 1998. — ISBN 978-0-02-864815-6
- ↑ Internet Broadway Database — 2000.
- ↑ Надмагільны помнік Майсея Бейліна на Вашынгтонскіх могілках у Брукліне
- ↑ Маё мястэчка Талачын Архівавана 8 кастрычніка 2013.
- ↑ The Complete Lyrics of Irving Berlin
- ↑ Сям’я Майсея Бейліна ў спісах пасажыраў карабля «Rhynland», прыбыўшага на Эліс Айлэнд з Антверпена 14 верасня 1893 года
- ↑ Майсей Бейлін, бацька кампазітара, у музеі Эліс Айлэнд
- ↑ Irving Berlin: He is American Music!
- ↑ Сірацін А. Яўрэй з Цюмені — гонар Амерыкі Архівавана 9 жніўня 2007.
- ↑ Jewish.ru Архівавана 3 снежня 2013.
- ↑ а б Біяграфія І. Берліна на IMDb
- ↑ Біяграфія І. Берліна на sing365.com Архівавана 15 мая 2013.
- ↑ «Мюзік-хол»: амерыканская музыка — гэта ён(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ірвінг Берлін
- Нарадзіліся 11 мая
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Талачыне
- Нарадзіліся ў Цюмені
- Памерлі 22 верасня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя на могілках Вудлан
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Кампазітары ЗША
- Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса