Інструментальны завулак (Мінск)
Выгляд
Інструментальны завулак Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Першамайскі |
Працягласць | каля 400 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Парк Чалюскінцаў |
Паштовы індэкс | 220012 |
на OpenStreetMap | |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інструментальны завулак — завулак у Першамайскім раёне Мінска. Назву атрымаў у гонар размешчанай паблізу Інструментальнай вуліцы, якая ў 1981 годзе была перайменавана ў вуліцу Мяржынскага.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Фактычна складаецца з двух частак, звязаных паміж сабой скрыжаваннем. Адна частка пачынаецца ад вуліцы Мяржынскага, ідзе на паўночны захад паралельна вуліцы Калініна і перасякаецца з другой часткай завулка. Яна, у сваю чаргу, ідзе на паўночны ўсход паралельна вуліцы Кузьмы Чорнага і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Талбухіна.
Грамадскі транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Рух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Парк Чалюскінцаў».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інструментальны завулак (Мінск)
- Инструментальный переулок на geodzen.com