Перайсці да зместу

Іван Лявонавіч Сацункевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Сацункевіч
Міністр лёгкай і харчовай прамысловасці БССР
сакавік 1946 — 1953
Пераемнік Г. Семяніхін ?

Нараджэнне 28 кастрычніка 1904(1904-10-28)
Смерць 18 красавіка 1989(1989-04-18) (84 гады)
Партыя
Адукацыя
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Іва́н Ляво́навіч Сацунке́віч[1] (28 кастрычніка 1904, вёска Маконь, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці, злілася з в. Раваніцкая Слабада — 18 красавіка 1989) — беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, дырэктар БДІНГ у 19351936 гадах, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на Міншчыне ў Вялікую Айчынную вайну.

У 1926 годзе скончыў рабфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1931 скончыў прамысловае аддзяленне факультэту народнай гаспадаркі БДУ па спецыяльнасці інжынер-эканаміст па дрэваапрацоўцы. Займаўся ў аспірантуры і працаваў намеснікам дырэктара па вытворчым навучанні Планава-эканамічнага інстытута. З 1934 працаваў дэканам ФЭФ БДІНГ, а з снежня 1935 дырэктарам БДІНГ. У 1936 адкліканы Дзяржпланам для працы ў планавыя органы. З 1939 першы сакратар Заслаўскага райкама партыі, сакратар Мінскага абкаму партыі па прамысловасці.

У лютым 1942 года арганізаваў партызанскі аддзел «Разгром», стаў арганізатарам партызанскага руху ў Койданаўскім, Рудзенскім, Пухавіцкім, Чэрвеньскім, Мінскім і іншых раёнах Мінскай вобласці. З 3 кастрычніка 1942 да 15 сакавіка 1943 года ўзначальваў Мінскі падпольны міжрайкам КП(б)Б і партызанскае злучэнне Мінскай зоны, 16 лістапада 1942 — сакавік 1943 — член Мінскага падпольнага абкому КП(б)Б.

З сакавіка 1943 года камісар лёгкай прамысловасці БССР у Маскве. У 1946—1953 гадах наркам, затым міністр лёгкай прамысловасці, да 1965 года — начальнік галоўнага кіравання рыбнай прамысловасці пры Саўміне БССР.

На XIX і XX з’ездах КП(б)Б абіраўся кандыдатам у члены ЦК КП Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР другога склікання ў 19471951. Узнагароджаны трыма ордэнамі, у тым ліку ордэнам Леніна. Аўтар кнігі «Суровая быль» (2-е выданне, 1979).

Зноскі