Іван Емяльянавіч Лакін
Іван Емяльянавіч Лакін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1978 |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Іван Емяльянавіч Лакін (1900, в. Хальч, Гомельскі павет, Расійская імперыя — 16 сакавіка 1978) — беларускі педагог і дзяржаўны дзеяч, кандыдат педагагічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1900 годзе ў сялянскай сям’і.
Пасля сканчэння двухкласнай вучылішча ў 1915 годзе паступіў у Гомельскую настаўніцкую семінарыю, якую скончыў у 1919 годзе. У шэрагах чырвонай арміі з 1919 года. У 1925 годзе скончыў сацыяльна-гістарычнае аддзяленне БДУ. У 1925—1932 гадах працаваў настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы, працаваў у Наркаме асветы БССР.
У 1935 годзе скончыў аспірантуру Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута. У 1935 годзе абараніў дысертацыю і стаў дацэнтам кафедры педагогікі Мінскага педінстытута. Два гады працаваў намеснікам дырэктара і загадчыкам кафедры педагогікі Аршанскага настаўніцкага інстытута. У 1937 годзе накіраваны ў Гомельскі педагагічны інстытут, дзе працаваў дацэнтам, загадчыкам кафедры педагогікі. У 1939 годзе прызначаны намеснікам дырэктара па навучальнай і навуковай працы інстытута.
У гады Вялікай айчыннай вайны займаўся эвакуацыяй маёмасці Гомельскага педінстытута ў горад Амутнінск Кіраўскай вобласці. Пасля вайны працаваў начальнікам праўлення ВНУ і педвучылішчаў Міністэрства асветы БССР. У 1952—1953 гады кіраваў НДІ педагогікі Міністэрства асветы БССР. З 1953 па 1970 год займаў пасаду рэктара Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага, працу сумяшчаў з педагагічнай і грамадскай дзейнасцю.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М.И. СТАРОВОЙТОВ, А.И. ЗЕЛЕНКОВА, М.П. САВИНСКАЯ. ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИМЕНИ ФРАНЦИСКА СКОРИНЫ: ИСТОРИЧЕСКИЙ ОЧЕРК. — Гомель: УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2005. — 359 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Памерлі 16 сакавіка
- Памерлі ў 1978 годзе
- Выкладчыкі Аршанскага настаўніцкага інстытута
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Кандыдаты педагагічных навук
- Выпускнікі БДУ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Педагогі Беларусі
- Рэктары БДПУ імя Максіма Танка