Ёркскі сабор
Славутасць | |
Ёркскі сабор | |
---|---|
53°57′43″ пн. ш. 1°04′55″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | англіканства |
Епархія | Anglican Diocese of York[d] |
Архітэктурны стыль | англійская готыка |
Дата заснавання | 1220[2] |
Матэрыял | вапняк |
Сайт | yorkminster.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёркскі сабор (англ.: York Minster) — гатычны сабор у англійскім горадзе Ёрку, які аспрэчвае ў Кёльнскага сабора званне самага вялікага сярэднявечнага храма на поўначы Еўропы. Тут знаходзіцца кафедра архібіскупа Ёркскага — вышэйшага прэлата Англіканскай царквы пасля архібіскупа Кентэрберыйскага.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сабор стаіць на тым месцы, дзе прыняў хрышчэнне нартумбрыйскі кароль Эдвін. Будаўніцтва пачалося ў 1220 годзе і працягвалася 250 гадоў. Асвячэнне храма адбылося ў 1472 годзе. Сабор славіцца самымі вялікімі вітражнымі вокнамі сярэднявечнай Еўропы.
У XIX стагоддзі сабор некалькі разоў гарэў, прычым пажар XIX стагоддзя быў абвешчаны следствам падпалу з боку рэлігійнага фанатыка Джонатана Марціна. У 1967 г. з’явіліся сцвярджэнні, што цэнтральная вежа настолькі струхлела, што пагражае абвальваннем. Следствам сталі грунтоўныя рэстаўрацыйныя працы, якія аднаўляліся ў 1984 і 2007 гг.
Зноскі
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ https://www.historicengland.org.uk/listing/the-list/list-entry/1257222
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёркскі сабор
- Сайт Ёркскага сабора (англ.)