Перайсці да зместу

Белорусская деловая газета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Белорусская деловая газета»
Арыгінальная
назва
руск.: Белорусская деловая газета
Тып газета
Галоўны рэдактар Пётр Паўлавіч Марцаў
Заснавана 1992
Спыненне публікацый 2006
Мова руская
Галоўны офіс
Вэб-сайт bdg.news (руск.)

«Белорусская деловая газета» (бел.: «Беларуская дзелавая газета»; «руск.: БДГ. Деловая газета») — беларуская грамадска-палітычная газета, заснаваная ў 1992 годзе. Нязменным рэдактарам быў Пётр Марцаў. Заснавальнікам і выдаўцом «БДГ» з’яўлялася выдавецкае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Марат», газета пазіцыянавала сябе як «штодзённае незалежнае выданне дзелавых і палітычных кругоў Беларусі»; аб’ектыўна была адным з найболей аўтарытэтных незалежных СМІ Беларусі. За час дзейнасці БДГ неаднаразова прадпрымаліся спробы прыпыніць яе выпуск па розных прычынах, аднак кожны раз выпуск выдання аднаўляўся.

У 2003 годзе на засаду рэдактара заступіла Святлана Калінкіна[1]. У газеце сталі публікавацца рэпартажы і артыкулы, якія крытыкуюць урад Лукашэнкі, у тым ліку серыя матэрыялаў пра суд над экс-дырэктарам канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Віктарам Казекам, карупцыйны працэс над былым дырэктарам Мінскага трактарнага завода Міхаілам Лявонавым і апытанне чытачоў, ці павінен народ дазваляць Лукашэнка выкарыстоўваць прэзідэнцкі самалёт для асабістага карыстання[2]. Артыкулы рэпарцёра Ірыны Халіп аб карупцыі ў асяроддзі афіцыйных уладаў прывялі да кароткачасовага прыпынення друку газеты за «абразу гонару і годнасці прэзідэнта»[3].

3 чэрвеня 2003 года выйшаў сумесны нумар «Белорусской деловой газеты» да «Салідарнасці»: такім чынам рэдакцыя «Салідарнасці» падтрымала «БДГ», якую забараняў рэжым Лукашэнкі[4].

Неўзабаве газета была падвергнутая і афіцыйнай кампаніі пераследу: «палітычна матываваныя падатковыя праверкі, пагрозы забойства і затрыманні»[5]. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пачало запалохваць друкарні, якія б пагадзілася друкаваць газету, што вымусіла «БДГ» пераехаць друкавацца ў расійскі Смаленск[1].

У 2004 годзе Камітэт абароны журналістаў узнагародзіў Калінкіну Міжнароднай прэміяй за свабоду прэсы  (англ.), здзейсніў «прызнанне мужнай журналістыкі»[6] за яе працу з «БДГ»[1]. Камітэт высока ацаніў яе «крытычнае асвятленне розных злоўжыванняў з боку ўрада» пад пагрозаю «юрыдычнага і бюракратычнага пераследу з боку беларускіх уладаў на працягу шэрагу гадоў»[7].

Газета спыніла выхад у сувязі з забаронай друкавацца ў беларускіх друкарнях і распаўсюджваннем праз РУП «Белпошта» і «Белсаюздрук» у 2006 годзе, на той час штотыднёвы тыраж складаў 65-70 тысяч асобнікаў.

Сёння існуе інтэрнэт-версія выдання «БДГ Деловая газета».

  1. а б в 2004 IPFA Svetlana Kalinkina. Камітэт абароны журналістаў (2004). Праверана 1 лютага 2012.
  2. CPJ calls on government to allow newspaper to resume publication. Міжнародная асацыяцыя па абароне свабоды слова  (укр.) (2 чэрвеня 2003). Праверана 1 лютага 2012.
  3. Iryna Khalip, Belarus(недаступная спасылка). International Women's Media Foundation (2010). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2012. Праверана 1 February 2012.
  4. Сьвірко, Юры. "БЕЛОРУССКАЯ ДЕЛОВАЯ ГАЗЕТА” БУДЗЕ ВЫХОДЗІЦЬ ПАД РОЗНЫМІ ШАПКАМІ . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (3 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 6 сакавіка 2021.
  5. "Heroes of Press Freedom". Washington Post. 2004-11-23. Архівавана з арыгінала 18 верасня 2012. Праверана 2012-02-01.
  6. CPJ International Press Freedom Awards 2011. Камітэт абароны журналістаў (2011). Праверана 17 студзеня 2012.
  7. CPJ to Present Annual Press Freedom Awards. Камітэт абароны журналістаў (2004). Праверана 1 February 2012.