Перайсці да зместу

Вальмен Мікалаевіч Аладаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вальмен Мікалаевіч Аладаў
Дата нараджэння 12 лютага 1930(1930-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 2021(2021-11-02) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Мікалай Ільіч Аладаў
Маці Алена Васілеўна Аладава
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Навуковая ступень доктар архітэктуры
Член у
Працаваў у гарадах Мінск
Найважнейшыя пабудовы Камароўскі крыты рынак, спартыўны комплекс «Раўбічы»
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Францыска Скарыны
прэмія Савета Міністраў СССР Заслужаны архітэктар Беларускай ССР
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вальмен Мікалаевіч Ала́даў (12 лютага 1930, Менск — 2 лістапада 2021, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969). Доктар архітэктуры (1999), прафесар (1993). Спецыяліст у вобласці праектавання і будаўніцтва жылых, грамадскіх і вытворчых будынкаў, тэарэтык і педагог, арганізатар архітэктурнай дзейнасці. Акадэмік, член Акадэмічнага Савета Міжнароднай акадэміі архітэктуры (аддзяленне ў Маскве), замежны член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук, ганаровы член Украінскай акадэміі архітэктуры, ганаровы член Беларускага саюза архітэктараў[1] (2010).

Нарадзіўся 12 лютага 1930 года ў сям’і Мікалая Ільіча і Алены Васілеўны Аладавых. Бацька быў вядомым кампазітарам і рэктарам кансерваторыі, маці — дырэктарам Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР[2].

Вялікую Айчынную вайну заспеў у родным Мінску. Раніцай 24 чэрвеня 1941 года нацысты пачалі масіраваную бамбардзіроўка Мінска. У гэты час Вальмен і яго брат Гельмір былі з бацькамі на вуліцы, пасля трывогі сям’я здолела дабегчы да музея, дзе працавала маці, і схавацца ў яго бамбасховішчы. 25 ліпеня ад з’едлівага дыму знаходзіцца ў будынку стала небяспечна. Бацькі прынялі рашэнне прабірацца ў Маскву да сваякоў[2].

" Разам з усімі работнікамі музея мы выйшлі з будынка і пайшлі па вул. Карла Маркса ў бок Маскоўскай шашы. Далёка на гарызонце праглядалася страшная карціна горада ў агні. Мы праходзілі міма падпаленых дамоў — яны былі пазбаўленыя жыцця. Замест вокнаў утварыліся чорныя квадраты, у асобных секцыях яшчэ ўспыхвалі агеньчыкі. Месцамі ў сценах віднеліся расколіны. Камяні, якімі выбрукаваны вуліцы, былі раскіданы, як пушнінкі. Паўсюль целы загінулых і ад іх жудасны пах… "

Сям’я дайшла да станцыі Калодзішчы, дзе 26 чэрвеня села ў чыгуначны састаў. На працягу некалькіх дзён сям’я Аладовых спрабавала выбрацца з акупаванай немцамі тэрыторыі. Некалькі разоў бежанцы траплялі ў рукі нямецкіх агентаў, перапранутых у форму чырвонаармейцаў, неаднаразова хаваліся ад бамбёжак[2].

У Горках ім выдалі дакумент аб аказанні садзейнічання ў эвакуацыі, дзякуючы якому сям’я дабраліся да Саратава. У Саратаве сям’я Аладовых пражыла да 1943 года. У гэты час Вальмен практычна не вучыўся з-за сур’ёзнай траўмы нагі[2].

У 1943 годзе многіх дзеячаў мастацтва і культуры пачалі пераводзіць у Маскву, сярод іх апынуліся і Аладавы. У Маскве іх пасялілі ў гасцініцы «Якар». Тут Вальмен пазнаёміўся з Уладзімірам Воінавым, сынам вядомага архітэктара Аляксандра Воінава, які аказаў на яго вялікі ўплыў і прадвызначыў выбар ім прафесіі[2].

У жніўні 1944 годзе сям’я вярнулася ў Мінск, дзе першыя часы жыла ў будынку кансерваторыі на плошчы Свабоды. Пазней ім выдалі жыллё ў знакамітым доме на вул. Ульянаўскай, дзе са сваімі сем’ямі жылі Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Янка Маўр, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Іван Ахрэмчык[2].

У Мінску Вальмен скончыў школу № 42, сярод яго аднакласнікаў быў Жарэс Алфёраў, будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы[2].

Праваліўся на ўступных экзаменах у Маскоўскі архітэктурны інстытут, атрымаўшы двойку па чарчэнні. Маці Алена Аладава звярнулася ў Савет Міністраў, адкуль просьбу дазволіць Вальмену пераздаць экзамен накіравалі да рэктара інстытута. З другой спробы яго прынялі ў інстытут[3], які ён скончыў у 1953 годзе[4].

Працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» у 19531964 гадах (архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў) у Георгія Заборскага. Пад кіраўніцтвам Заборскага Аладаў стаў кіраўніком буйных праектаў, у тым ліку серый тыпавых жылых дамоў[2]. Член КПСС з 1964 года[5]. У 19641965 гадах начальнік ВКБ «Белгандальмантаж» МГ БССР[1]. У 19651980 гадах дырэктар інстытута «Белдзіпрагандаль». У 19661970 старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР[4]. У 19701978 гадах кансультант БДТМІ[1]. У 1972 годзе атрымаў акадэмічную ступень кандыдата архітэктуры[4].

Па ініцыятыве Аладава з’явіліся званне «Заслужаны архітэктар Беларусі», пазней падобныя званні былі ўведзены ва ўсіх рэспубліках СССР[3].

З 1980 года выкладае ў БПІ[6], старшы выкладчык, пасля дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў[5]. У 19811992 гадах кіраўнік студэнцкага праектнага бюро БПІ[1].

З 1992 года дырэктар творчай майстэрні-школы прафесара В. М. Аладава[1].

З 1993 года прафесар. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Архітэктура прадпрыемстваў грамадскага харчавання для стабільных сацыяльных структур».

Жыў у Мінску, у доме па адрасе вуліца Янкі Купалы, 17 (праспект Незалежнасці, 30)[1][7]. Памёр 2 лістапада 2021 года[8].

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Член Саюза архітэктараў з 1956, Старшыня Праўлення СА БССР, член Праўлення СА СССР (19671971), прэзідэнт, старшыня Беларускай акадэміі архітэктуры (1996—2006), з 2006 года старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання архітэктараў і дзеячаў будаўнічых навук (БААрх)[1].

Займаўся праблемамі архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў, прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання; аховы помнікаў культуры і архітэктуры.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
Камароўскі рынак
Жылы дом на рагу праспекта Незалежнасці і вул. Казлова
Помнік «Вызваліцелям Полацка»

Аўтар больш за 100 ажыццёўленых праектаў[9]:

У Мінску[4]:

У іншых гарадах[4]:

Распрацаваў архітэктурнае рашэнне прадпрыемстваў грамадскага харчавання для стабільных калектываў, на аснове якога пабудавана і рэканструявана больш 3000 завадскіх, школьных сталовых[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш як 70 публікацый па пытаннях архітэктуры, 6 кніг у т.л. «Сталовыя з лініяй раздачы ежы тыпу „Эфект“» (Мінск, 1974)[5], «Базавыя сталовыя будаўнікам» (Мінск, 1983), «Архітэктура прадпрыемстваў грамадскага харчавання для стабільных калектываў» (Мн: Вышэйшая школа, 1987—189 с.)[1].

У шлюбе з архітэктарам Нінэль Іванаўнай Аладавай, ад якое мае двух сыноў — Вадзіма (нар. 1965) і Андрэя (нар. 25 снежня 1958). Вадзім — мастак, працуе ў Германіі[11], Андрэй — фізік, працуе старшым навуковым супрацоўнікам у ФДБУН «Навукова-тэхналагічны цэнтр мікраэлектронікі і субмікронных гетэраструктур РАН»[12].

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1976), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за комплекс даследаванняў па тэорыі архітэктуры (фарміраванне беларускай навуковай школы), створаны ў 1995—1998 гадах. Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны», ордэнам Францыска Скарыны (2020)[13], граматай ВС БССР і шасцю медалямі, граматамі Саюза архітэктараў СССР і Беларускага саюза архітэктараў, дыпломамі ВДНГ БССР, медалем ВДНГ СССР, узнагароднымі знакамі Спорткамітэта БССР і Міністэрства адукацыі РБ[9]. Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2010).

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Аладов Вальмен Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в г д е ё ж К 70-летию Великой Победы. Война глазами Аладова Архівавана 27 верасня 2017.
  3. а б Вальмен — светлый ум. И в восемьдесят лет архитектор Аладов продолжает творить
  4. а б в г д е ё т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  5. а б в г д Аладов Вальмен Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  6. а б в «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993. С. 574
  7. Окнами на Проспект. Дом у цирка: «Жили, как в коммунальной квартире» Архівавана 19 студзеня 2021.
  8. Архитектор-новатор, ученый, педагог. Ушел из жизни легендарный белорусский зодчий Вальмен Аладов Архівавана 3 лістапада 2021.
  9. а б Аладов Вальмен Николаевич
  10. Свята-Троіцкая царква
  11. Вадим Аладов. «Люди и манекены» Архівавана 11 снежня 2016.
  12. Потенциальная опасность освещения светодиодами для глаз детей и подростков Архівавана 13 красавіка 2021.
  13. Ордэны, медалі і ганаровыя званні — узнагарод удастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных галін