Уж (прыток Лабараца)
Уж | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 127 км |
Басейн | 2 750 км² |
Расход вады | 32,9 ± 0,001 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Украіна |
• Каардынаты | 48°58′05″ пн. ш. 22°54′52″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Лабарэц |
• Каардынаты | 48°35′54″ пн. ш. 21°59′26″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лабарац → Латарыца → Бодраг[d] → Ціса → Дунай → ��орнае мора |
|
|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уж (славацк.: Uh, укр.: Уж) — рака ва Украіне і Славакіі, левы прыток Лабарца (басейн Дуная).
Агульнае
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 127 км, з якіх 107 км працякае ў межах Украіны. Бярэ пачатак з крыніцы на паўднёва-заходніх схілах Вадападзельнага хрыбта ў Карпатах, ніжэй перацінае Паланінскі хрыбет. Праходзіць праз украіна-славацкую граніцу каля славацкай вёскі Загар, цячэ па Усходне-Славацкай нізіне і ўпадае ў Лабарац. Даліна ў вярхоўі цяснінападобныя, далей — V-падобная, ніжэй за Ужгарад невыразна выяўленая. Шырыня ў вярхоўі каля 15 м, затым узрастае да 100—300 м, у нізоўі дасягае 2—2,5 км. Абалона перарывістая, часта асіметрычная; шырыня 100—150 м, у Закарпацці — да 1 км. Рэчышча звілістае, у верхнім і сярэднім цячэнні парожыстае, маюцца вадаспады, шмат астравоў. Шырыня ракі пераважна 15—30 м, каля Ужгарада — да 135 м. Ухіл ракі 7,2 м/км.
Асноўныя прытокі: Ровін (справа), Уг, Люта, Тур’я (злева).
Жыўленне мяшанае. Рака мае паводкавы рэжым. Лядовы рэжым няўстойлівы, бываюць заторы.
На рацэ
[правіць | правіць зыходнік]На рацэ стаіць Ужгарад — адміністрацыйны цэнтр Закарпацкай вобласці Украіны. Створана 2 ГЭС.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кирилюк М. І. Географічна енциклопедія України: [у 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — Т. 3. — К., 1993. — ISBN 5-88500-015-8 (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уж (прыток Лабараца)