Таццяна Мікалаеўна Сівец
Таццяна Сівец | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Таццяна Мікалаеўна Сівец |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1982 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, перакладчыца, паэтка, журналістка, пісьменніца, вядучая, казачніца, тэлевядучая |
Гады творчасці | З 1993 г. |
Мова твораў | Беларуская |
Дэбют | Красавік, 1997 г. (газета «Сям'я») |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Залаты купідон (2013) |
naya1982.livejournal.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таццяна Мікалаеўна Сівец (23 чэрвеня 1982, Мінск) — беларуская журналістка, паэтэса, сцэнарыст-драматург, перакладчыца[1] [2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Таццяна Сівец нарадзілася ў Мінску 23 чэрвеня 1982 года. Скончыла ў 1997 годзе музычную школу № 11, у 2000 годзе — мінскую сярэднюю школу № 185.
У 11 год пачала пісаць вершы (1993 год)[3]; упершыню апублікавалася ў красавіку 1997 года ў газеце «Сям’я». З’яўлялася ся��рам літаратурнага гуртка пры СШ № 176 г. Мінска «Імкненне», адным з кіраўнікоў якога з’яўляўся вядомы беларускі пісьменнік, сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі Артур Вольскі[4][5].
З 2003 года — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі[6].
У 2005 годзе скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка, атрымаўшы спецыяльнасць настаўніка англійскай мовы, беларускай мовы і літаратуры. Падчас навучання кіравала сустрэчамі ўніверсітэцкага літаратурнага аб’яднання «Крокі»[4]. Са жніўня па лістапад 2005 года працавала аглядальнікам газеты «Разам!». З 2005 па 2008 год — аспірантка Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[7], дзе даследавала тэму «Дж. Г. Байран і байранізм у беларускай паэзіі: пераклады і ўплывы».
З 2006 года супрацоўнічае з радыё «Беларусь»[1] — рыхтуе аўтарскія праекты прысвечаныя вывучэнню беларускай мовы і літаратуры па-англійску, рыхтуе праграмы па-англійску, а таксама праекты, якія распавядаюць пра культуру і традыцыі Беларусі.
З 2011 года — галоўны рэдактар рэспубліканскага моладзёвага часопіса «Маладосць»[3]. З 1 снежня 2011 года — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (стала першай жанчынай на пасадзе кіраўніка выдання[8]).
З 2012 па 2016 год — член Прэзідыума Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі[9]. У 2016 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[10].
З 2013 па 2017 год — вядучая праграмы «Ды@блог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3»[11].
З 14 верасня 2015 года — першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Медыцынскі веснік». З 14 чэрвеня 2016 года — галоўны рэдактар газеты «Медыцынскі веснік»[12].
З кастрычніка 2016 года — ганаровы член Саюза пісьменнікаў Азербайджана[13].
З 2016 па 2021 год — старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы[13].
Працуе ў рэчышчы паэзіі, прозы, крытыкі, драматургіі, паэтычнага перакладу. Перакладае на беларускую мову творы паэтаў Рэспублікі Комі, Таджыкістана, Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Украіны, Азербайджана. Яе вершы перакладзены на азербайджанскую, англійскую, балгарскую, калмыцкую, рускую, украінскую, чачэнскую мовы[10][14].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- «Праляцець па вясёлцы» (Бібліятэчка часопіса «Маладосць», 2002 г.) — кніга паэзіі;
- «Ліпеньская навальніца» («Мастацкая літаратура», 2003 г.) — кніга паэзіі;
- «Таму, хто знойдзе» («Логвінаў», 2008 г.) — вершы, проза, п’есы, пераклады[6][15];
- «Брык і Шуся шукаюць лета» (РВУ «Літаратура і Мастацтва», 2012 г.) — казка-размалёўка;
- «Куды прапала малпа Маня?» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2014 г.) — кніга для дзяцей, працяг прыгод Брыка і Шусі, якія гэтым разам гуляюць у дэтэктываў[16].
- «Самы лепшы падарунак» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2014 г.) — аповеды пра дзяўчынку Таццяну, якая распавядае свае гісторыі, шчыра дзеліцца сваімі думкамі і перажываннямі[17]. Кніга для дзяцей і іх бацькоў.
- «Разняволенасць» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2016 г.) — зборнік уласных вершаў паэткі, а таксама пераклады Таццяны Сівец аўтараў з Азербайджана, Казахстана, Украіны, Расіі, Славакіі, іншых краін[18].
- «Заўтра будзе сонца! : П’есы» (Выдавец У. Хурсік, 2021 г.) — п’есы Таццяны Сівец, напісаныя цягам апошніх пятнаццаці гадоў.
- «Цаца: история про Слоненка, который не хотел быть большим и толстокожим» (Полиграфкомбинат, 2023).
Творы ў зборніках
[правіць | правіць зыходнік]- «Лісты да нябожчыкаў» — зборнік фантастыкі беларускіх аўтараў «Люстэрка Сусвету» («Мастацкая літаратура», 2007)[19].
- «Казкі пра Вожыка Васю» («Залаты талер»: казкі для мал. і сярэд. шк. узросту. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 210 с.). Беларуская аўтарская казка.
- «Брык і Шуся шукаюць лета» (п’еса): «Падарожжа ў свет дзівосаў»: для мал. шк. узросту. — Мінск: Беларусь, 2013. — 264 с.
- «Блок „А“» (апавяданне): «Кахаць і верыць»: зборнік апавяданняў маладых пісьменнікаў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 398 с.
Суаўтарства
[правіць | правіць зыходнік]- «Мінск — сталіца Беларусі» (2011 г.)[3].
- «Віцебск — горад майстроў і мастакоў» (2013 г.).
Драматургія (спектаклі)
[правіць | правіць зыходнік]- «Брык і Шуся шукаюць лета» (прэм’ера — 30 кастрычніка 2010 года, Беларускі тэатр юнага гледача[20]) — спектакль драматурга Таццяны Сівец у пастаноўцы рэжысёра Ягора Лёгкіна[21][22].
- «Балотная каралева» (прэм’ера — 24 студзеня 2018 года, Беларускі тэатр юнага гледача) — спектакль па п’есе Таццяны Сівец «Не расказвай мне казкі». Рэжысёр — Яўген Рэкеш[23].
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Сівец Т. Міф, народжаны міфам? Байранічныя ўплывы ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя // Беларуская думка : Часопіс. — Мн.: Снежань, 2008. — № 12. — С. 112—116.[24].
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- «Мелодыя натхнення» (2012, «Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі») — зборнік перакладзеных на англійскую мову твораў шэрагу беларускіх паэтаў[4][25].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2013 год — літаратурная прэмія «Залаты купідон» у галіне дзіцячай літаратуры, за кнігу «Куды прапала малпа Маня?»[26][27].
- 2015 год — п’еса Таццяны Сівец «Не расказвай мне казкі» па выніках конкурсу драматургіі «Новая назва» (арганізатар — «Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача» была названа найцікавай сярод п’ес для дзяцей ад 9 да 12 гадоў[28].
- 2016 год — зборнік вершаў «Разняволенасць» Таццяны Сівец увайшоў у ТОП-5 кніг аўтараў-жанчын ад Выдавецкага Дома «Звязда»[29].
Зноскі
- ↑ а б Таццяна Сівец. На ўспамін пра Купалле // Маладосць : Часопіс. — Літаратура і Мастацтва, чэрвень, 2012. — № 6. — С. 54—55. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014.
- ↑ Гэты мы вышывалі, Божухна, твае сны! // Полымя. — чэрвень, 2014. — № 6. — С. 50. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014.
- ↑ а б в Маладзёжны друк // Журналист : Часопіс. — Мн.: Снежань, 2011. — С. 63. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014.
- ↑ а б в Переводчик Сивец Татьяна (руск.). Финно-угорский культурный центр РФ. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
- ↑ Смірнова Д. Прамовіць тое, што важна // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: 10 ліпеня 2020. — В. 5081. — № 25. — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2020.
- ↑ а б Сівец Таццяна. Таму, хто знойдзе…(недаступная спасылка). knihi.by. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2014. Праверана 24 жніўня 2014.
- ↑ Тацьцяна Сівец(недаступная спасылка). Родныя вобразы. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
- ↑ Свірко І.. Таццяна Сівец: У аб’яднаннi са «Звяздой» для «ЛіМа» толькі плюсы . газ. «Рэспубліка» (23 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2022. Праверана 29 кастрычніка 2014.
- ↑ Главред газеты «ЛіМ»: Про все можно писать сегодня . СТБ (21 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
- ↑ а б Друкуецца ў "Полымі". Таццяна Сівец. Лісты да Ліса . Выдавецкі дом «Звязда» (18 лютага 2019). Праверана 18 лютага 2019.
- ↑ Беларусь 3 — блогі(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2013. Праверана 16 красавіка 2014.
- ↑ Контакты (руск.)(недаступная спасылка). Медицинский вестник (26 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2016. Праверана 15 чэрвеня 2016.
- ↑ а б Бабовіч В.. Як словы пакiнуць мяне, то хiба застанецца мова . СБ (25 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2017. Праверана 26 студзеня 2017.
- ↑ Стоянов, Владимир Тацяна Сивец(балг.) // Простори : Часопіс. — Варна, Балгарыя: Славена, 2014. — В. 61. — № 4. — С. 90—91. — ISSN 2367-5926. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2014.
- ↑ Сівец Таццяна. Таму, хто знойдзе... . Prastora.by. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
- ↑ Куды прапала малпа Маня?(недаступная спасылка) (10 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
- ↑ Весялуха М.. Паміж намі, дзяўчынкамі . Звязда (9 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
- ↑ Весялуха М.. Есть что почитать! Какие книги стоит купить на Национальном стенде Беларуси? (руск.). БЕЛТА (12 лютага 2016). Праверана 28 лютага 2016-02-17.
- ↑ Сівец Т. Лісты да нябожчыкаў // Люстэрка Сусвету: Беларуская фантастыка / Укладальнікі Г. Ануфрыеў, У. Цвяткоў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2007. — С. 275—278. — 320 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-02-0914-6.
- ↑ Брык и Шуся ищут лето . Театральная Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
- ↑ Брык і Шуся шукаюць лета (на сцэне Дома літаратара)(недаступная спасылка). Минск - Театр. СБ. Беларусь Сегодня. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
- ↑ Белорусский ТЮЗ в новом театральном сезоне представит три премьеры . БЕЛТА (23 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 10 ліпеня 2014.
- ↑ Эксперыментальны цэнтр для свежага подыху // Культура : газета. — Мн.: Мінкульт РБ, 7 кастрычніка 2017. — В. 1323. — № 40. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020.
- ↑ Сівец Т. Міф, народжаны міфам? Байранічныя ўплывы ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя // Беларуская думка : Часопіс. — Мн.: =Адміністрацыя Прэзідэнта РБ, Снежань, 2008. — № 12. — С. 112—116. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2014.
- ↑ Бязлепкіна А.. Фантомны боль (26 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 29 ліпеня 2014.
- ↑ Яна Явіч Вітаем, пераможцы! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 5 верасня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 3.
- ↑ Ірына Свірко. Гiсторыя з аптымiстычным працягам(недаступная спасылка). Газета «Рэспубліка» (17 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2014. Праверана 23 кастрычнка 2014.
- ↑ Вынікі конкурсу драматургіі “Новая назва”(недаступная спасылка). БРТЮГ (31 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2016. Праверана 11 лютага 2016.
- ↑ Топ-5 кніг аўтараў-жанчын ад Выдавецкага Дома “Звязда” . Звязда (5 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мак-Мілін А. Лірычны парыў. Таццяна Сівец // Рунь. Маладыя беларускія паэты пачатку ХХІ стагоддзя. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 236 с. — ISBN 978-985-7144-43-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Літаратурны блог Т. Сівец у ЖЖ
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэтэсы
- Журналісты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Драматургі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі