Рыгор Яўхімавіч Парэчын
Рыгор Яўхімавіч Парэчын | |
---|---|
Род дзейнасці | правазнавец, эканаміст |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1938 (44 гады) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у |
Рыгор Яўхімавіч Парэчын (8 сакавіка 1894, в. Задашчэнне, цяпер у Пухавіцкім раёне — 28 чэрвеня 1938, Мінск, БССР) — беларускі правазнавец, эканаміст.
Біяграфія
У 1920 годзе ўступіў у ВКП(б). У 1924 годзе скончыў 1-ы Маскоўскі ўніверсітэт. З 1921 года працаваў у Паўнамоцным прадстаўніцтве БССР пры ўрадзе РСФСР. З 1924 года намеснік старшыні Камісіі заканадаўчых меркаванняў пры СНК БССР. З 1931 годзе ў Інстытуце Савецкага будаўніцтва і права АН БССР. Працаваў у Інстытуце беларускай культуры, Інстытуце эканомікі АН БССР.
Арыштаваны 24 студзеня 1937 года па адрасе: вул. Няміга, д. 16/2, кв. 10. На той момант быў жанаты, гадаваў дзіця. Асуджаны пазасудовым органам НКВД (па іншай інфармацыі — Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР) па артыкулах 68, 69, 70 і 76 за «шкодніцкую работу ў навуковых установах БССР» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Растраляны 28 червеня 1938 года ў мінскай турме НКВД. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 1 жніўня 1957 года. Асабовая справа П. № 10776-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Даследаваў пытанні савецкай федэрацыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР. Падчас працы ў Інстытуце эканомікі АН БССР прымаў удзел у складанні першага ў Беларусі падручніка эканамічнай геаграфіі. Прымаў удзел у даследаваннях па праблемам размяшчэння вытворчых сіл (у прыватнасці, далейшага размяшчэння ў Беларусі прамысловасці будаўнічых матэрыялаў). Даследаваў сыравінную базу прамысловасці мінеральных будаўнічых матэрыялаў. Менавіта ён абгрунтаваў мэтазгоднасць будаўніцтва буйных цагельных прадпрыемстваў у Петрыкаўскім, Горацкім і Асвейскім раёнах Беларусі, а таксама пашырэння цагельнай вытворчасці ў Дрысненскім раёне[1].
Працы
- Парэчын Г. Савецкая Беларусь у зносінах з чужаземнымі дзяржавамі // Змаганне. Сш. 1. Мн., 1924.
- Парэчын Г., Пінчук М. Асновы Савецкай Дзяржавы // Маладняк. 1927. № 1, с. 71-84; № 11, с. 79-92.
- Парэчын Г. Наша Канстытуцыя. Мн., 1928.
- Парэчын Г. Ідэя беларускай дзяржаўнасці перад утварэннем Савецкай Беларусі // Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Працы кафедры сучаснага права. 1929. Т. 1.
- Эканамічная геаграфія БССР. Мн., БАН, 1936. (У сааўтарстве.)
- Парэчын Г. Сыравінная база прамысловасці мінеральных будматэрыялаў // Сацыялістычнае будаўніцтва. № 6-7. 1936. С. 42-51.
Зноскі
- ↑ http://www.ekonomika.by/rejting-populyarnosti/tag/правазнавец(недаступная спасылка)
Літаратура
- Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. — С. 84. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9.
- Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993.
- ЭГБ, т. 5.