Перайсці да зместу

Правадзейны стацкі саветнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.

Правадзейны стацкі саветнік (руск.: действительный статский советник) — цывільны чын IV класа Табелі аб рангах Расійскай імперыі, адпавядаў пасадзе дырэктара дэпартамента, губернатара і граданачальніка, даваў правы на спадчыннае дваранства. Тытулаваўся «ваша правасхадзіцельства». Для надання чына правадзейнага стацкага саветніка быў вызначаны тэрмін службы ў 10 гадоў ад часу атрымання папярэдняга чыну. У 1903 годзе было 3113 правадзейных стацкіх саветнікаў. Чын стацкага саветніка скасаваны дэкрэтам Савецкай улады 10 (23) лістапада 1917 года пра скасаванне саслоўяў і чыноў.

Літаратура