Першамайскі раён (Мінск)
Першамайскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Статус | гарадскі раён | ||
Уваходзіць у | |||
Дата ўтварэння | 1969 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Тэлефонны код | 17 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Першамайскі раён (Менск)(бел. (тар.)) |
Першамайскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы горада. Межамі раёна з’яўляюцца Лагойскі тракт, вуліцы Якуба Коласа, Сурганава, праспект Незалежнасці, вуліцы Броўкі, Платонава, Казлова, Сляпянская водная сістэма, вуліцы Філімонава, Скарыны, чыгунка на Маскву, аўтадарога Калодзішчы — Заслаўе, вуліца Гінтаўта, МКАД да Лагойскага тракта.
Кіраўнік адміністрацыі — Вадзім Аляксандравіч Пярэдні (з 30 мая 2023 года)[2].
Гісторыя
25 чэрвеня 1969 г. прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР зацвердзіў Пастанову аб стварэнні Першамайскага раёна Мінска з часткі земляў Заводскага, Ленінскага і Савецкага раёнаў горада[3]. На месцы вёскі Зеляноўка пабудавалі вуліцы Цікоцкага і Карбышава. На месцы радавых паселішчаў Вялікая і Малая Слепня, якія здаўна належалі Ваньковічам, узвялі гандлёвы цэнтр «Верас» (вул. Каліноўскага, д. 45) у мікрараёне Зялёны Луг. Адначасова ў 1969—1975 гг. узводзіўся мікрараён «Усход». У 1977 г. Савет народных дэпутатаў Мінскай вобласці зацвердзіў Пастанову аб перадачы пасёлка Уручча са складу Зялёналугскага сельсавета ў склад Мінска. У 1978 г. мікрараён Уручча пашырылі за кошт вёсак Міхайлава і Мядзвежына. У выніку плошча зялёных насаджэнняў раёна вырасла да 840,7 га, што зрабіла раён 1-м у Мінску паводле плошчы зялёных насаджэнняў.
Культурны ўплыў
На тэрыторыі раёна размешчаны комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, кінастудыя «Беларусьфільм», Белдзяржтэлерадыёкампанія. Адведзены ўчастак пад забудову Парка высокіх тэхналогій.
Гл. таксама
- мікрараён вуліцы Валгаградская
- Зялёны Луг
- Уручча
- Усход
- Бяляева
- Ватуціна
- Гарбатава
- Гурцьева
- Карбышава
- Нікіфарава
- Пуцілава
- Русіянава
- Фогеля
- Чайкоўскага
- Шугаева
Крыніцы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Першамайскі раён (Мінск)