Перайсці да зместу

Суражскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:08, 12 лістапада 2023, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (шаблон, удакладненне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Суражскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Янавічы
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 20 студзеня 1960
Насельніцтва
  • 46 321 чал. (1926)
Плошча
  • 1 213 км²

Су́ражскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1960 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Сураж, з 1957 года — гарадскі пасёлак Янавічы.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Сураж. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Ботаніцкі (Стаработаніцкі), Будніцкі, Запольскі, Казловіцкі, Князёўскі, Котаўскі, Краўцоўскі, Марчонкаўскі, Пудацкі, Пышнікоўскі, Суражскі, Янавіцкі. 29 кастрычніка 1924 года Будніцкі сельсавет перайменаваны ў Астроўскі. 21 жніўня 1925 года Князёўскі сельсавет перайменаваны ў Станькаўскі, Казловіцкі сельсавет — у Камароўскі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 15 лютага 1931 года да раёна далучаны Войтаўскі і Курынскі сельсаветы скасаванага Віцебскага раёна, 8 ліпеня 1931 года — Палоўскі і Шабраўскі сельсаветы скасаванага Мяжанскага раёна. 15 ліпеня 1935 года вёска Ноўка аднесена да катэгорыі рабочых пасёлкаў. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчкі Сураж і Янавічы аднесены да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў.

З сярэдзіны ліпеня 1941 года раён быў акупаваны нямецкімі войскамі. У лютым 1942 года у час Маскоўскай бітвы на тэрыторыі сучаснага Віцебскага раёна вялі баі часці 249-й стралковай дывізіі і 51-й стралковай брыгады 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту, якія наблізіліся да Віцебска на адлегласць каля 7 км, але потым, адышлі на тэрыторыю РСФСР[1].

10 сакавіка 1954 года статус рабочага пасёлка Ноўка паніжаны да вёскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Пышнікоўскі і Станькаўскі сельсаветы, Пудацкі сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі, Марчонкаўскі — у Балашоўскі, Камароўскі — у Канашынскі, Палоўскі — у Хмяльніцкі, ��уражскі — у Тарасенскі. 10 верасня 1957 года цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Янавічы[2]. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, гарадскія пасёлкі Сураж і Янавічы, Астроўскі, Балашоўскі, Ботаніцкі, Войтаўскі, Запольскі, Котаўскі, Краўцоўскі, Курынскі, Навасёлкаўскі, Тарасенскі, Янавіцкі сельсаветы перададзены Віцебскаму раёну, Хмяльніцкі і Шабраўскі сельсаветы — Езярышчанскаму раёну, Канашынскі сельсавет — Гарадоцкаму раёну.

Старшыні райвыканкама

[правіць | правіць зыходнік]
  • Барыс Максімавіч Верташко (?—1941), загінуў пад бамбардзіроўкай[3].

Першыя сакратары райкама КП(б)Б

[правіць | правіць зыходнік]
  • С. М. Камароў
  1. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii і фальклору, Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Т. 10: Віцебская вобласць. Кн. 2 / [В. В. Віталёва і інш.; рэдакцыйная калегія: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі]. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 727 с.: каляр. іл., партр., гербы, карты. — С. 8. — ISBN 978-985-11-1126-4.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб перанясенні цэнтра Суражскага раёна, Віцебскай вобласці, з гарадскога пасёлка Сураж у гарадскі пасёлак Яновічы ад 10 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  3. Жилянин, Я., Позняков, И., Лузгин, В. Без линии фронта / Я. Жилянин, И. Позняков, В. Лузгин; Лит. запись А. Колосова. — Минск: Беларусь, 1975. — 318 с., 12 л. ил.: ил.