BMW F10
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 2010—2017 |
Зборка: | ФРГ Мексіка Індыя Тайланд Егіпет Кітай Інданезія Малайзія |
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (5‑месн.) 4‑дзв. універсал (5‑месн.) 5‑дзв. ліфтбэк (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4899 мм |
Шырыня: | 1860 мм |
Вышыня: | 1464 мм |
Колавая база: | 2968 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1400 мм |
Каляіна задняя: | 1406 мм |
Маса: | 1725—1795 кг |
Поўная маса: | 2260—2330 кг |
Грузападымальнасць: | 610 |
Аб'ём бака: | 70 л |
Дызайнер: | Эдрыян Ван Хаайдонк |
F10 — гэта шостае пакаленне BMW «пятай» серыі, якое было прадстаўлена 23 лістапада 2009 і выпускаўся з 2010 па 2017 год. Варыянт з кузавам універсал (Touring) мае пазначэнне F11, а ліфтбэк — F07. Гэта пакаленне прыйшло на змену кузавам BMW E60/BMW E61.
Мадэльны шэраг
правіць- 520i (2011) — 2,0 л, L4 Twin Scroll Turbo, 184 к.с.;
- 520i/520i xDrive (2011) — 2,0 л, L4 Twin Scroll Turbo, 245 к.с.;
- 523i (2010) — 3,0 л, L6, 204 к.с.;
- 528i (2010) — 3,0 л, L6, 258 к.с.;
- 530i (2011) — 3.0 л, L6, 272 к.с.;
- 535i/535i xDrive (2010) — 3,0 л, L6 Twin Scroll Turbo, 306 к.с.;
- 550i/550i xDrive (2010) — 4,4 л, V8 Biturbo, 408 к.с.;
- 550i/550i xDrive (2013) — 4,4 л, V8 Biturbo, 450 к.с.;
- 518d (2013) — 2,0 л, L4 Turbo, 143 к.с.;
- 518d (2014) — 2,0 л, L4 Turbo, 150 к.с.;
- 520d/520d xDrive (2010) — 2,0 л, L4 Turbo, 184 к.с.;
- 520d (2011) — 2,0 л, L4 Turbo, 184 к.с.;
- 520d/520d xDrive (2014) — 2,0 л, L4 Turbo, 190 к.с.;
- 525d (2010) — 3,0 л, L6 Turbo, 204 к.с.;
- 525d/525d xDrive (2011) — 2,0 л, L4 Biturbo, 218 к.с.;
- 530d (2010) — 3,0 л, L6 Turbo, 245 к.с.;
- 530d/530d xDrive (2011) — 3,0 л, L6 Turbo, 258 к.с.;
- 535d (2010) — 3,0 л, L6 Biturbo, 299 к.с.;
- 535d xDrive (2011) — 3,0 л, L6 Biturbo, 313 к.с.;
- M550d xDrive (2012) — 3,0 л, L6 Turbo trzystopnioweі), 381 к.с.;
- M5 (2011) — 4,4 л, V8 Biturbo, 560 к.с.;
- M5 Competition (2013) — 4,4 л, V8 Biturbo, 575 к.с.;
- M5 "30 Jahre M5" (2014) — 4,4 л, V8 Biturbo, 600 к.с.;
BMW ActiveHybrid 5
правіцьНа міжнародным аўтамабільным салоне 2010 года ў Жэневе BMW прадставіла канцэптуальны гібрыд BMW Concept 5 Series ActiveHybrid[1]. У канцэпце былі рэалізаваны магчымасці загадзя падладжвацца пад будучы рэжым кіравання, выкарыстоўваючы дадзеныя бартавых сістэм і навігатара. На спуску блок кіравання можа заглушыць рухавік і задзейнічаць электраматор для зарадкі акумулятараў, выкарыстоўваючы сістэму тармажэння. Канцэптуальны гібрыд у сярэднім на 10 % эканамічней BMW 535i.
Серыйная мадэль ActiveHybrid 5 была прадстаўлена ў верасні 2011 года[2]. Аўтамабіль пабудаваны на базе 535i і мае бензінавы трохлітровы радны бі-турба рухавік (306 к.с., 400 Нм) і электраматор (55 к.с., 210 Нм). Агулам магутнасць сілавой устаноўкі складае 340 к.с., велічыня крутоўнага моманту дасягае 480 Нм. Цяга перадаецца на заднія колы праз васьміступеньчатую каробку перадач. Электраматор інтэграваны ў адзіны вузел з аўтаматычнай трансмісіяй і злучаны з рухавіком асобным счапленнем. Літый-іённы акумулятар, які складаецца з 96 ячэек, мае ёмістасць 1,35 кВт·г; размешчаны за заднімі сядзеннямі. На энергіі батарэй аўтамабіль можа праехаць каля 4-5 кіламетраў з хуткасцю не вышэй 35 км/г.
Аб'ём багажнага аддзялення з-за акумулятарнай батарэі скараціўся да 375 літраў (на 165 літраў менш, чым у звычайнага седана), а спінка задняй канапы не складваецца і не мае люка для рэчаў вялікай даўжыні.
Тэхнічныя асаблівасці
правіцьУ параўнанні з папярэдняй мадэллю ў F10 унесена мноства ўдасканаленняў. У прыватнасці, у пярэдняй падвесцы цяпер прымяняюцца здвоеныя папярочныя рычагі (падобная канструкцыя выкарыстоўваюцца на BMW 7-й серыі), задняя падвеска шматрычагавая.
Па стане на сярэдзіну 2012 года дадзеная мадэль у СНД прапануецца з васьмю варыянтамі рухавікоў. Бензінавыя рухавікі ўключаюць у сябе 4.4-літровы V8 твін-турба рухавік N63, 3-х літровы турбіраваны рухавік N55, і два варыянты 2-х літровых рухавікоў N20 рознай магутнасці. Усе бензінавыя рухавікі маюць непасрэдны ўпырск паліва.
Дызельныя рухавікі прапануюцца ў чатырох разнавіднасцях — два 3-х літровых радных шасціцыліндравых матора N57 рознай магутнасці і двухлітровы радны чатырохцыліндравы рухавік N47 у дзвюх мадыфікацыях. Каробкі перадач прапануюцца ў двух варыянтах — шасціступеньчатая механічная каробка альбо васьміступеньчатай аўтаматычнай ZF 8HP.
Дызайн
правіцьЭкстэр’ер машыны быў распрацаваны Яцэкам Фроліхам. Аўтамабіль выкананы ў новым карпаратыўным стылі BMW — цяпер «пяцёрка» нагадвае сваім дызайнам BMW 7-й серыі ў кузаве F01/F02 або рэстайлінгавую BMW 3-й серыі. Знеше аўтамабіль стаў больш традыцыйна падобны на аўтамабілі BMW у параўнанні з E60. Таксама ў параўнанні з папярэднім пакаленнем кузаў F10 павялічыўся на 58 мм у даўжыню і на 14 мм у шырыню (што нядзіўна, улічваючы, што аўтамабіль пабудаваны на платформе BMW 7 серыі F01), але пры гэтым стаў на 18 мм ніжэй.
Бяспека
правіцьЗноскі
- ↑ The new BMW Concept 5 Series ActiveHybrid // press.bmwgroup.com (англ.)
- ↑ Intelligence breeds efficiency:The BMW ActiveHybrid 5. // press.bmwgroup.com (англ.)
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/bmw/5-series/11004
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт BMW
- Używane BMW serii 5 F10. Zalety, wady i typowe usterki // motofakty.pl (польск.)
- Парень со странностями. Знакомимся с гибридной "пятеркой" BMW // motor.ru (руск.)