Год
Год, таксама рок (aнахранізм) — прамежак часу, роўны, або прыблізна роўны, перыяду абарачэння Зямлі вакол Сонца. Складанасць руху Зямлі вакол Сонца з’яўляецца прычынай існавання розных паняццяў года, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі і практычным жыцці. Адрозніваюць год трапічны, зорны, юліянскі, грыгарыянскі, месячны, драканічны, анамалістычны.
У Старажытным Кітаі і Егіпце ўжо ўмелі вымяраць год даволі дакладна. Гіпарх вызначыў год роўным «365 1/4 дня без 1/300 дня», што адрозніваецца ад сучасных значэнняў толькі на 6 1/2 мін.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).