Яраслаў Тышынскі
Яраслаў Тышы́нскі (польск.: Jarosław Tyszyński; 1 чэрвеня 1883, Непалокаўцы — 17 красавіка 1930, Фаляніца ) — польскі мастак, скульптар.
Яраслаў Тышынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 1930 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба |
Біяграфія
правіцьДзяцінства правёў у сямейным доме ў Стрыі. Тры гады вучыўся на архітэктурным факультэце Львоўскай палітэхнікі, потым пераехаў у Кракаў, дзе вучыўся на кафедры скульптуры Акадэміі мастацтваў ў прафесара Канстантага Ляшчкі . Пасля паехаў у Парыж, дзе навучаўся ў прыватнай школе жывапісу і скульптуры — Акадэміі Жуліяна. Пасля смерці бацькі ён вярнуўся ў Львоў, дзе па просьбе архімандрыта Шаптыцкага зрабіў скульптуру Тараса Шаўчэнкі.
Па запрашэнні свайго сябра, архітэктара Атона Краснапольскага, прыехаў у Мінск, дзе спачатку навучаў маляванню і скульптуры дзяцей у шматлікіх шляхецкіх маёнтках, у т.л. Ваньковічаў, Чапскіх, Прушынскіх, потым заснаваў у горадзе ўласную студыю скульптуры.
У 1911 годзе разам з мастаком Фердынандам Рушчыцам арганізаваў у Мінску буйную мастацкую выстаўку «Wystawa sztuk pięknych w Mińsku»[1].
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе Яраслаў Тышынскі, як аўстрыйскі падданы, быў інтэрнаваны і высланы ў Арэнбург. Ён пакінуў дзесяткі сваіх скульптур у Мінску. Ацалелі толькі іх фотаздымкі, зробленыя галоўным чынам Янам Булгакам (сярод іншых «На крэсле», «Успаміны», «Аголеная жанчына»). У Арэнбургу ён стаў захавальнікам польскага мастацтва, якое мелася ў горадзе.
Ён уступіў у шэрагі 5-й сібірскай дывізіі арміі Калчака як радавы — удзельнічаў у баявых дзеяннях на Урале, потым пад Нова-Мікалаеўскам (цяпер Новасібірск). Пры наступленні Чырвонай арміяй апынуўся ў апошніх эвакуіраваных эшалонах, якія зведалі жорскія баі пад гарадамі Тайга і Ачынск. Дабраўшыся да станцыі Клюквеннай (каля 120 км на ўсход ад Краснаярска), нягледзячы на дамоўленасці, гэтыя падраздзяленні апынуліся ў лагерах ваеннапалонных і турмах. Вызваліўшыся з турмы, ён сплаўляў лес па рацэ Енісей і вырабам фарбаў для бялізны.
Пасля перамір’я паміж Польшчай і Савецкай Расіяй ў 1920 годзе, на якім бакі абмяняліся ваеннапалоннымі, ужо хворы на туберкулёз касцей Яраслаў Тышынскі прайшоў шлях да польскай граніцы. У Польшчы, пасля шлюбу з Ядвігай Жураўскай, ён спрабаваў яшчэ тварыць, адначасова лечачы туберкулёз. З таго часу паходзяць маляваныя шаўковыя шалікі, ахвяраваныя Аддзел тэкстылю Нацыянальнага музея ў Варшаве, і апошняя скульптура польскага сібірскага салдата, адліўкі якой былі перададзены музею Варшаўскай архідыяцэзіі і Нацыянальнаму музею ў Кракаве.
Яраслаў Тышынскі памёр ад туберкулёзу 17 красавіка 1930 г. Пахаваны ў Варшаве на Паванзкоўскіх могілках, у квартале 334.
Зноскі
Літаратура
правіць- Danuta Tyszyńska-Kownacka, Okruchy pamięci. O artyście rzeźbiarzu Jarosławie Tyszyńskim, wydawnictwo: Letter Quality, rok wydania: 2003, ISBN 978-83-85345-13-8.