Нацыянальны музей у Варшаве
Нацыянальны музей у Варшаве — музей мастацтва заснаваны ў 1862 годзе пад назвай «Музей вытанчаных мастацтваў».
Нацыянальны музей у Варшаве | |
---|---|
| |
Заснаваны | 20 мая 1862[1] |
Адкрыты | 20 мая 1862 |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі |
|
Памеры фонду | каля 830 000[1] |
Адрас | Al. Jerozolimskie 3 |
Дырэктар | Jerzy Miziołek[d] |
mnw.art.pl (польск.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да 1916 года музей знаходзіўся ў адным будынку са Школай вытанчаных мастацтваў.
Калекцыя музея складалася з карцін з фонду школы і гравюр з Дзяржаўнай бібліятэкі. У 1916 годзе музей перайшоў ва ўласнасць горада Варшавы і атрымаў назву «Нацыянальнага музея».
Уласны будынак музея быў пабудавана ў 1927—1938 гадах па праекце архітэктараў Тадэвуша Талвінскага і Антона Дыгата, і размешчаны па адрасе: Іерусалімскія алеі, 3. У 1964—1972 гадах з паўднёвага боку прыбудавана новая частка будынка па праекце архітэктараў Караля Галаўскага і Стафана Казінскага.
У 1935 годзе дырэктарам музея стаў Станіслаў Лорэнц, і заставаўся на гэтым пасту 47 гадоў да 1982 года.
Падчас другой сусветнай вайны гітлераўскія акупанты вывезлі значную частку калекцыі. Падчас Варшаўскага паўстання 1944 года значная частка пакінутых экспанатаў была знішчана.
У 1961—1964 гадах археалагічныя раскопкі польскіх вучоных пад кіраваннем прафесара Казімежа Міхалоўскага ў Фарасе (паўночны Судан) прынеслі багатую калекцыю мастацтва старажытных хрысціян-коптаў.
Калекцыя музея ўяўляе сабою збор твораў мастацтва ад антычнасці да XX стагоддзя.
- Калекцыя антычнага мастацтва — у тым ліку старажытнаегіпецкае мастацтва
- Калекцыя раннехрысціянскага мастацтва — у тым ліку калекцыя з Фараса
- Калекцыя сярэднявечнага мастацтва
- Калекцыя мастацтва Усходу
- Калекцыя польскага жывапісу
- Калекцыя польскага сучаснага мастацтва — Кабінет мініяцюр
- Калекцыя польскага сучаснага мастацтва — калекцыя гравюр і малюнкаў
- Калекцыя замежнага сучаснага мастацтва — Галерэя еўрапейскага жывапісу
- Кабінет сучаснай замежнай графікі і малюнка
- Калекцыя сучаснага мастацтва — Галерэя польскага мастацтва XX стагоддзя
- Кабінет сучаснай замежнай графікі і малюнка
- Калекцыя дэкаратыўнага мастацтва — калекцыя польскага дэкаратыўнага мастацтва
- Калекцыя дэкаратыўнага мастацтва — калекцыя замежнага дэкаратыўнага мастацтва
- Калекцыя скульптуры
- Калекцыя манет і медаляў
- Калекцыя іканаграфіі і фатаграфіі
- Бібліятэка
- Аддзяленні
- Музей у Небораве і Аркадыі
- Музей плаката ў Вілянуве
- Музей скульптуры Ксаверыя Дунікоўскага ў палацы Крулікарня
- Музей інтэр’ераў у Отвацку Вялікім
- Музей Паліцыі ў Палацы Мастоўскіх
Зноскі
Нацыянальны музей у Варшаве на Вікісховішчы |