Швабскі сельсавет
Шва́бскі сельсаве́т (да 2008 года Чырванашвабаўскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Швабы.
Швабскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Лагойскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Швабы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
старшыня | Тупік Людміла Уладзіміраўна |
Насельніцтва (2020) | 852 |
Плошча | 384,65 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223118 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Геаграфія
правіцьСельсавет знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Лагойскага раёна. Адлегласць да раённага цэнтра — Лагойска — 24 кіламетры. Мяжуе з Каменскім, Лагойскім сельсаветамі Лагойскага раёна, а таксама з Зембінскім сельсаветам Барысаўскага раёна і Усяжскім сельсаветам Смалявіцкага раёна.
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Швабаўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Лагойскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1939 годзе Швабаўка перайменавана ў Чырвоную Швабаўку, сельсавет перайменаваны ў Чырванашвабаўскі сельсавет. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юркавіцкага сельсавета[1]. 11 снежня 2007 года вёска Чырвоная Швабаўка перайменаваная ў Швабы[2]. 3 красавіка 2008 года сельсавет перайменаваны з Чырванашвабаўскага ў Швабскі[3].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 963 чалавекі[4], з іх 96,0 % — беларусы, 2,4 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 847 чалавек[6].
Эканоміка
правіцьСельгаспрадпрыемствы:
- ААТ «Косіна».
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
- ↑ Решение Логойского районного Совета депутатов от 11 декабря 2007 г. № 58 О переименовании сельского населенного пункта деревня Чирвоная Швабовка Чирвоношвабовского сельсовета в сельский населенный пункт деревня Швабы Чирвоношвабовского сельского сельсовета Архівавана 20 верасня 2020.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 3 апреля 2008 г. № 105 О переименовании Червонношвабовского сельсовета Логойского района Архівавана 21 верасня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 327, 328
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 441
- Швабскі сельсавет у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь