Барысаўская акруга
Барысаўская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1927 гадах. Утворана 17 ліпеня 1924 года. Цэнтр — горад Барысаў. Плошча акругі 11,8 тыс. км², насельніцтва 370,3 тыс. чал. (1925). Уключала:
Барысаўская акруга | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 12 красавіка 1927 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
9 раёнаў:
2 гарады:
7 мястэчак:
20 жніўня 1924 года раёны падзелены на 107 сельсаветаў. Акруговая газета — «Вясковая праўда». Барысаўская акруга скасавана 12 красавіка 1927 года ў сувязі з узбуйненнем акруг у рэспубліцы. Раёны акругі 9 чэрвеня 1927 года перададзены ў склад Менскай (Барысаўскі, Бягомльскі, Бярэзінскі, Зембінскі, Крупскі, Плешчаніцкі і Халопеніцкі раёны), Полацкай (Лепельскі раён) і Аршанскай (Чарэйскі раён) акруг.
Літаратура
правіцьБарысаўская акруга // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 318. — ISBN 5-85700-074-2.