Фумімара Каноэ (яп.: 近衞 文麿 Каноэ Фумімара, пасля спрашчэння — 近衛 文麿; 12 кастрычніка 1891 — 16 снежня 1945) — японскі палітык, 34-ы (4 чэрвеня 1937 — 5 студзеня 1939), 38-ы (22 ліпеня 1940 — 18 ліпеня 1941) і 39-ы (18 ліпеня 1941 — 18 кастрычніка 1941) прэм'ер-міністр Японіі.

Фумімара Каноэ
яп.: 近衛文麿
34-ы прэм’ер-міністр Японіі
4 чэрвеня 1937 — 5 студзеня 1939
Папярэднік Senjūrō Hayashi[d]
Пераемнік Хіранума Кіітыра
38-ы прэм’ер-міністр Японіі
22 ліпеня 1940 — 18 ліпеня 1941
Папярэднік Mitsumasa Yonai[d]
Пераемнік Каноэ Фумімара
39-ы прэм’ер-міністр Японіі
18 ліпеня 1941 — 18 кастрычніка 1941
Папярэднік Каноэ Фумімара
Пераемнік Хідэкі Тадзё
Нараджэнне 12 кастрычніка 1891(1891-10-12)[1][2][…]
Смерць 16 снежня 1945(1945-12-16)[1][2][…] (54 гады)
Месца пахавання
Род Konoe family[d]
Бацька Konoe Atsumaro[d]
Маці Sawako Konoe[d][3]
Жонка Chiyoko Konoe[d]
Дзеці Fumitaka Konoe[d], Noguchi Akiko[d], Michitaka Konoe[d] і Yoshiko Hosokawa[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Узыходнага сонца 1 ступені (да 2003 года) Order of the Sacred Treasure кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Taishō Enthronement Commemorative Medal Showa Enthronement Commemorative Medal Capital Rehabilitation Commemorative Medal 2600th National Anniversary Commemorative Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Член шляхетнага роду Фудзівара, сваяк імператарскай фаміліі. Адзін з прыхільнікаў і ініцыятараў тэрытарыяльнай экспансіі Японіі падчас Другой сусветнай вайны, накіраванай, у прыватнасці, на захоп Кітая і індакітайскіх калоній еўрапейскіх дзяржаў. Прыхільнік умацавання саюза Японіі з фашысцкай Італіяй і нацысцкай Германіяй, накіраванага на перадзел свету. Пад яго кіраўніцтвам Японія падпісала ўзмоцнены варыянт «Антыкамінтэрнаўскага пакта» — «Пакт трох дзяржаў» 27 верасня 1940 года. Буйны акцыянер дзайбацу «Сумітома».

У 1938 годзе правёў закон аб усеагульнай нацыянальнай мабілізацыі, паводле якога парламент адмаўляўся ад права кантролю над урадам, а кабінет міністраў павінен быць ажыццяўляць уладу пасродкам імператарскіх указаў. Гэты закон актыўна падтрымліваўся японскімі манаполіямі — дзайбацу. У канцы 30-х гадоў быў прыхільнікам роспуску палітычных партый і стварэння замест іх фашысцкай[4] арганізацыі — «Асацыяцыі дапамогі трону», што і было здзейсснена ў 1940 годзе. У чэрвені 1945 года японскі ўрад планаваў адправіць Каноэ ў Маскву для таго, каб угаварыць савецкае кіраўніцтва выступіць пасроднікам паміж Японіяй і саюзнікамі, такім чынам японскі ўрад спадзяваўся пазбегнуць безумоўнай капітуляцыі. СССР у адпаведнасці з саюзніцкімі абавязацельствамі ад ролі пасродніка адмовіўся.

Пасля капітуляцыі Японіі Фумімара Каноэ быў уключаны ў спіс ваенных злачынцаў, дзейнікаў суду Міжнароднага трыбунала і павінен быў стаць адным з галоўных абвінавачваных на працэсе. 6 снежня 1945 года японскі парламент пад ціскам Мак-Артура прыняў рашэнне пра арышт Каноэ. Але дзякуючы працэдуры арышту японскіх ваенных злачынцаў (ім давалася 10-15 дзён пасля загаду пра арышт для добраахвотнай яўкі ў турму) у ноч на 16 снежня 1945 года за некалькі гадзін да заканчэння тэрміна яўкі ў турму Каноэ скончыў жыццё самагубствам, прыняўшы яд.

Зноскі

  1. а б Hayashi S. Konoe Fumimaro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Fumimaro Konoe // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. История Востока: в 6 т. / Редкол.: Р. Б. Рыбаков, Л. Б. Алаев, В. Я. Белокреницкий и др.; Ин-т востоковедения РАН. — Т. V: Восток в новейшее время. — М.: Восточная литература, 2006. — С. 93.