Уладзімір Генадзевіч Каробка

украінскі футбаліст

Уладзімір Каробка (нар. 22 ліпеня 1989, Днепрапятроўск) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Краматорск».

Футбол
Уладзімір Каробка
Поўнае імя Уладзімір Генадзевіч Каробка
Нарадзіўся 22 ліпеня 1989(1989-07-22)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Краматорск
Маладзёжныя клубы
2002—2003 Украіна ІСТА (Днепрапятроўск) 12 (4)
2003—2006 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 60 (15)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 0 (0)
2008—2014 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 42 (4)
2012   Расія Валг��р (Астрахань) 3 (0)
2013   Украіна Металург (Запарожжа) 3 (0)
2014 Расія Цюмень 10 (2)
2015 Беларусь Віцебск 9 (1)
2016—2017 Грузія Калхеці-1913 (Поці) 30 (3)
2017 Грузія Тарпеда (Кутаісі) 13 (1)
2018 Украіна Валынь (Луцк) 18 (0)
2019—2020 Украіна Інгулец (Пэтровэ) 24 (0)
2020 Украіна Металіст 1925 (Харкаў) 9 (0)
2021— Украіна Краматорск 6 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2021.

Клубная кар’ера

правіць

У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за днепрапятроўскія клубы ІСТА і «Дняпро». З 2006 года па 2008 год выступаў за дубль «Дняпра» ў моладзевым першынстве, правёў 29 матчаў і забіў 4 галы.

«Таўрыя»

правіць

У канцы ліпеня 2008 года па запрашэнні Міхаіла Фаменкі перайшоў у сімферопальскую «Таўрыю», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У Прэм’ер-лізе Украіны дэбютаваў 23 лістапада 2008 года ў матчы супраць свайго былога клуба днепрапятроўскага «Дняпра» (0:1), выйшаўшы у дадатковы час замест Лакі Ідахара. Улетку 2009 года мог перайсці ў «Крымцяпліцу» на правах арэнды. У 2012 годзе быў у арэндзе ў расійскім клубе «Валгар». У студзені 2013 года перайшоў на правах арэнды ў запарожскі «Металург». У чэмпіянаце Украіны правёў 3 матчы, у моладзевым першынстве згуляў у 5 гульнях, у якіх забіў 1 гол.

Улетку 2013 года вярнуўся ў «Таўрыю». У сезоне 2013/14 стаў асноўным іграком каманды і правёў 27 матчаў, забіўшы 2 галы. Трапляў у зборныя тура па версіі розных сайтаў[2][3]. Усяго за «Таўрыю» ў Прэм’ер-лізе правёў 42 матчы і забіў 4 галы. У моладзевым першынстве згуляў за «Таўрыю» 84 матчы і забіў 14 галоў.

«Цюмень»

правіць

Улетку 2014 года на правах вольнага агента падпісаў кантракт з «Цюменню», за якую выступаў у Футбольнай нацыянальнай лізе. У камандзе узяў 12 нумар. У складзе каманды ў Першым дывізіёне дэбютаваў 3 жніўня 2014 года ў выязным матчы супраць самарскіх «Крылаў Саветаў» (2:1), галоўны трэнер Канстанцін Галкін даверыў Каробку пачаць гульню ў асноўным складзе, але на 59-й хвіліне ён быў заменены на Мікіту Целянкова. Свой дэбютны гол за «Цюмень» правёў 17 жніўня 2014 года, выйшаўшы на замену ў выязным матчы супраць «СКА-Энергіі», і забіўшы на 79-й хвіліне ў вароты Антона Казарэза, прынёс «Цюмені» нічыйны вынік (1:1). Усяго ў першым крузе сезона 2014/15 правёў за «Цюмень» 10 матчаў і забіў 2 мячы. У студзені 2015 года разарваў кантракт з клубам, пасля чаго прыбыў на прагляд у польскую «Карону».

«Віцебск»

правіць

У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Віцебск»[4]. Значную частку сезона 2015 вымушаны быў прапусціць з-за траўм. 22 чэрвеня, неўзабаве пасля аднаўлення ад траўмы, забіў першы гол за «Віцебск» — у браму салігорскага «Шахцёра» (выніковы лік 2:2).

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў віцебскі клуб[5].

Грузія

правіць

У сакавіку 2016 года далучыўся да азербайджанскага клуба «Кяпаз»[6], аднак так і не згуляў за яго. У красавіку 2016 года стаў іграком грузінскага «Калхеці-1913».

Улетку 2017 года перабраўся ў іншы грузінскі клуб — кутаіскае «Тарпеда». У складзе «Тарпеда» стаў чэмпіёнам Грузіі 2017.

«Валынь»

правіць

У лютым 2018 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком луцкай «Валыні»[7]. Пакінуў валынскі клуб у канцы 2018 года.

Познія гады

правіць

У ліпені 2019 года далучыўся да клуба «Інгулец», якому па выкінах сезона 2019/20 дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам у верасні 2020 года перайшоў у харкаўскі «Металіст 1925», дзе гуляў да канца года.

У ліпені 2021 года папоўніў склад «Краматорска».

Міжнародная кар’ера

правіць

У 2011 годзе выклікаўся ў моладзевую зборную Украіны[8].

Дасягненні

правіць

Зноскі