Сімферопаль
Сімферопаль (укр.: Сімферополь, руск.: Симферополь, крымскатат.: Aqmescit, Акъмесджыт) — горад на Крымскім паўвостраве[1]. Ва Украiне мае статус сталіцы Аўтаномнай Рэспублікі Крым, цэнтр Сімферопальскага раёна, але сам у склад раёна не ўваходзіць, з’яўляючыся адным з 11-i гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання. У Расii мае статус сталіцы Рэспублікі Крым. Размешчаны ў цэнтры Крымскага паўвострава на рацэ Салгір.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, Сімферопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.
Клімат
- Сярэднегадавая тэмпература — +10,5 °C;
- Сярэднегадавая хуткасць ветра — 4,5 м/с;
- Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 73 %;
Культура
У Сімферопалі дзейнічаюць краязнаўчы, этнаграфічны і мастацкі музеі, дом-музей Іллі Сельвінскага, навуковая бібліятэка імя І. Франка, некалькі тэатраў: Рускі акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Украінскі тэатр драмы і музычнай камедыі, крымскататарскі акадэмічны музычна-драматычны тэатр, філармонія, лялечны тэатр, цырк.
У Сімферопалі знаходзіцца цэнтральны ў Крыме архіў — «Дзяржаўны архіў Аўтаномнай Рэспублікі Крым».
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Аляксандр Іванавіч Білібін (1911—1993) — беларускі дырыжор, дзеяч аматарскага музычнага мастацтва.
- Аляксандр Васілевіч Фурсенка, беларускі палеантолаг
- Рустэм Якубавіч Меметаў (1937—2021) — беларускі архітэктар.
- Усевалад Дзмітрыевіч Шэбедзеў (1880—1931) — руска-ўкраінскі грамадскі дзеяч, папулярызатар беларускай літаратуры.
Зноскі
Літаратура
- Сімферопаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 390. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).