Сяргей Леанідавіч Сакалоў
Сяргей Леанідавіч Сакалоў (18 чэрвеня (1 ліпеня) 1911, Еўпаторыя — 31 жніўня 2012, Масква[5]) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1978), Герой Савецкага Саюза, у 1984—1987 гг. — Міністр абароны СССР.
Сяргей Леанідавіч Сакалоў | |
---|---|
руск.: Сергей Леонидович Соколов | |
Нараджэнне |
1 ліпеня 1911[1][2] |
Смерць |
31 жніўня 2012[4][2] (101 год) |
Месца пахавання | |
Дзеці | Valery Sokolov[d] і Vladimir Sokolov[d] |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Ваенная служба | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Савецкая армія і танкавыя войскі |
Званне | |
Камандаваў | Абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане, Ленінградская вайсковая акруга і Узброеныя Сілы СССР |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Горкаўскае бранятанкавае вучылішча ў 1934 годзе, Ваенныя акадэміі бранятанкавых і механізаваных войск (1947) і Генштаба (1951). У Чырвонай Арміі з 1932 года. З 1934 года ў танкавых войсках на Далёкім Усходзе, удзельнік баёў на возеры Хасан (1938). У Вялікую Айчынную вайну начальнік штаба ўпраўлення камандуючага бранятанкавымі і механізаванымі войскамі 32-й арміі (1944). З 1947 года камандзір танкавага палка, начальнік штаба танкавай дывізіі, з 1952 года камандзір механізаванай дывізіі, потым начальнік штаба і камандзір аб'яднання. У 1960-64 гадах начальнік штаба — 1-ы намеснік камандзіра войскамі Маскоўскай ваеннай акругі. З 1964 года 1-ы намеснік камандзіра, з 1965 года камандзір войскамі Ленінградскай ваеннай акругі. З 1967 года 1-ы намеснік міністра, у 1984-87 гадах міністр абароны СССР.
Зноскі
- ↑ Sergei Leonidovich Sokolov // TracesOfWar
- ↑ а б Sergej Sokolow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Соколов Сергей Леонидович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Death of Sergey Leonidovich Sokolov, Minister of Defense of the Soviet Union (1984–1987) — Газета.Ru. Праверана 1 верасня 2012.
- ↑ В Москве умер маршал Сергей Соколов // «Вести» интернет-газета" (VESTI.RU) (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіцьСяргей Леанідавіч Сакалоў на сайце «Героі краіны»