Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Дата заснавання | 13 ліпеня 1950 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | каля 67 520 | ||
Характарыстыкі | |||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені | ||
Малодшая | Медаль «За адзнаку ў вайсковай службе» І ступені | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 13 ліпеня 1950 года. Аўтар малюнка медаля — мастак П. М. Вераменка.
Статут медаля
правіцьМедалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» узнагароджваліся ваеннаслужачыя пагранічных войскаў МДБ, МУС, КДБ СССР і асобы з ліку грамадзянскага насельніцтва:
- за адвагу і самаадданасць, праяўленыя ў баявых дзеяннях пры затрыманні парушальнікаў дзяржаўнай граніцы СССР;
- за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі пагранічнага нарада пры ахове недатыкальнасці мяжы СССР;
- за высокую пільнасць і ініцыятыўныя дзеянні, у выніку якіх былі затрыманы парушальнікі дзяржаўнай граніцы;
- за ўмелую арганізацыю пагранічнай службы і прыкладную працу па ўмацаванні дзяржаўных граніц СССР;
- за бездакорнае нясенне службы па ахове дзяржаўных граніц СССР;
- за актыўную дапамогу пагранічным войскам у іх баявой працы па ахове дзяржаўных граніц СССР.
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «Партызану Айчыннай вайны» II ступені.
У 1966 годзе змянялася апісанне медаля, у 1977 і 1980 палажэнне аб ім.
Медалём маглі ўзнагароджваць паўторна, за новыя подзвігі і адзнакі. Па стану на 1 студзеня 1995 медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» здзейснена прыкладна 67 520 узнагароджанняў.
Пасля распаду СССР медаль быў адноўлены ў якасці ўзнагароды Расійскай Федэрацыі.
Апісанне
правіцьМедаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР» да 1966 года вырабляўся з серабра. Пазней з нейзільбера, пасярэбраны, а затым і з медна-нікелевага сплаву. Медаль мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На аверсе медаля намаляваная фігура ўзброенага аўтаматам ППШ салдата, які стаяў на варце каля пагранічнага слупа, на заднім плане — горы.
На рэверсе медаля надпіс рэльефнымі літарамі «За отличие в охране государственной границы СССР». У ніжняй частцы па акружнасці размешчаны дубовыя галіны, перавітыя стужкай. У верхняй частцы намаляваная выпуклая пяціканцовая зорка, а ў ніжняй — серп і молат.
Абодва бакі медаля па акружнасці абрамлены выпуклым борцікам. Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай зялёнай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з чырвонымі палоскамі па краях стужкі шырынёй 3 мм кожная.
Літаратура
правіць- Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 154—155. — ISBN 5-7062-0111-0.
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 62.
Спасылкі
правіць- Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР». Ордэны і медалі СССР
- Узнагароды СССР