Стэфан Тызенгаўз
(пам. 1708) ваявода новагародскі
Стэфан Тызенгаўз (? — 24 снежня 1708) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Стэфан Тызенгаўз | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Багуслаў Аляксандр Уніхоўскі | ||||||
Пераемнік | Ян Мікалай Радзівіл | ||||||
Нараджэнне | XVII стагоддзе | ||||||
Смерць | 24 снежня 1708 | ||||||
Род | Тызенгаўзы | ||||||
Бацька | Вільгельм Тызенгаўз | ||||||
Маці | Кацярына Цяхомская | ||||||
Жонка | Барбара Шэмет | ||||||
Дзеці | Ян Стэфан, Юрый, Міхал Бенедыкт, Станіслаў, Вільгельм |
Падстолі ВКЛ у 1687 годзе, кухмістр у 1687—1689, ваявода новагародскі з 1689. Быў таксама старостам купішскім і дыяменцкім.
Сям'я
правіцьСын купішскага старосты Вільгельма Тызенгаўза і Кацярыны Цяхомскай. Ажаніўся з Барбарай Шэмет, дачкой слонімскага падкаморага Габрыэля Шэмета. Пакінуў дзяцей Яна Стэфана, Юрыя, Міхала Бенедыкта, Станіслава, Вільгельма.
Літаратура
правіць- Вяроўкін-Шэлюта У. Тызенгаўзы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 679. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.