Ваяводы новагародскія

ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім
(Пасля перасылкі з Ваявода новагародскі)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Старосты або намеснікі

правіць

Ваяводы

правіць
Ваяводы новагародскія
Асоба Год прыняцця
пасады
Год складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Іван Львовіч Глінскі 1506 1508 Зняты з пасады за ўдзел у мяцежы Глінскіх
Альбрэхт Гаштольд 1508 1509 Зняты з пасады за падтрымку мяцежу Глінскіх
Ян Забярэзінскі 1509 1530 Паступіў на троцкага ваяводу
Станіслаў Гаштольд 1530 1542 Паступіў на троцкага ваяводу.
Памер у тым жа годзе
Рыгор Осцік 1542 1544 Паступіў на віленскага кашталяна
Аляксандр Хадкевіч 1544 1549 Памер
Іван Андрэевіч Палубінскі 1549 1551 Часовы спраўца ўрада
Іван Гарнастай 1551 1558 Адначасова земскі падскарбі літоўскі. Памер
Павел Сапега 1558 1579 Памер
Мікалай Радзівіл 1579 1589 Памер
Фёдар Скумін-Тышкевіч 1590 1618 Памер
Мікалай Сапега 1618 1638 Памер
Аляксандр Слушка 1638 1642 Паступіў на троцкага ваяводу
Жыгімонт Кароль Радзівіл 1642 1642 Памер
Тамаш Сапега 1643 1646 Памер
Юрый Храптовіч 1646 1650 Памер
Мікалай Крыштаф Халецкі 1650 1653 Памер
Пётр Казімір Вяжэвіч 1653 1658 Памер
Крыштаф Валадковіч 1658 1670 Памер
Ян Кярсноўскі 1670 1670 Памер
Дзмітрый Самуэль Палубінскі 1671 каля 1688 Памер
Багуслаў Аляксандр Уніхоўскі 1689 1689 Паступіў на троцкага ваяводу
Стэфан Тызенгаўз 1689 1708 Памер
Ян Мікалай Радзівіл 1708 1729 Памер
Мікалай Фаўстын Радзівіл 1729 1746 Памер
Юрый Радзівіл 1746 1754 Памер
Юзаф Аляксандр Ябланоўскі 1755 1773 Адмовіўся ад пасады
Юзаф Несялоўскі 1773 1795 Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай