Навасёлкі (Асіповіцкі раён)

Навасёлкі[1] (трансліт.: Navasiolki, руск.: Новосёлки) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета.

Вёска
Навасёлкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2235
Паштовыя індэксы
213714
Аўтамабільны код
6
Навасёлкі на карце Беларусі ±
Навасёлкі (Асіповіцкі раён) (Беларусь)
Навасёлкі (Асіповіцкі раён)
Навасёлкі (Асіповіцкі раён) (Магілёўская вобласць)
Навасёлкі (Асіповіцкі раён)

Гісторыя

правіць

У 1640 годзе ўзгадваецца як сяло ў складзе маёнтку Вязаўніца Мінскага павета Мінскага ваяводства. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай увайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1827 годзе ўваходзіла ў склад Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1884 годзе адчынена школа. У 1897 годзе ўваходзіла ў склад Пагарэльскай воласці. Сёння маюцца пачатковая школа, ветэрынарны участак, крама. Адна з вуліц вёскі названая імем Героя Савецкага Саюза Дарафея Леўчанкі  (руск.), які загінуў 15 жніўня 1941 году ў баі каля вёскі[2].

Насельніцтва

правіць
  • 2010 год — 53 жыхары
  • 2007 год — 77 жыхароў, 44 двароў
  • 1999 год — 116 жыхароў

Славутасці

правіць

За 3 км на ўсход ад вёскі, на беразе ракі Бярэзна захавалася гарадзішча, якое датуецца IV—V, XI—XIII ст., што сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з глыбокай старажытнасці.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Навасёлкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — 728 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0409-9. С. 117-118

Спасылкі

правіць