Гарады і вёскі Беларусі
Гарады і вёскі Беларусі — шматтомная энцыклапедыя на беларускай мове, выданне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. Выпуск выдання ажыццяўляецца на заказ і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Гарады і вёскі Беларусі | |
---|---|
| |
Аўтары | НАН РБ, ІМЭФ НАН |
Краіна | Беларусь |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | БелЭн імя П. Броўкі |
Даты публікацыі | 2004—2021 |
У даведніку на аснове найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць, пераважна спаленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і не адноўленых (пра іншыя зніклыя і якія ўвайшлі ў межы іншых населеных пунктах звычайна змешчаны толькі адрывістыя звесткі ў артыкуле пра цэнтр сельсавета або пра вёску, з якой адбылося аб’яднанне).
Энцыклапедыя выпускалася ў 2004—2021 гады. У маі 2021 года выйшла завяршальная кніга апошняга 10 тома[1].
Змяшчае шмат каляровых і чорна-белымі здымкаў, малюнкаў, карт.
Ацэнкі
правіцьБылая загадчыца адной з рэдакцый «БелЭн» Тамара Кароткая адзначае, што шматтомныя энцыклапедыя «Гарады і вёскі Беларусі» — прадукт досыць даўні, яшчэ напрацоўкі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору дваццацігадовай даўніны[2].
Бібліяграфія
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 1 : Гомельская вобласць, кн. 1 / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 2 : Гомельская вобласць, кн. 2 / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 3 : Брэсцкая вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 4 : Брэсцкая вобласць, кн. 2 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 5 : Магілёўская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2008. — 728 с. іл. ISBN 978-985-11-0409-9.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 6 : Магілёўская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2009. — 592 с. іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 7 : Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2009. — 544 с. іл. ISBN 978-985-11-0452-5.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2013. — 528 с.: іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 5 / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2014. — 360 с.: іл. ISBN 978-985-11-0757-1.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9 : Гродзенская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2015. — 656 с.: іл. ISBN 978-985-11-0839-4.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9 : Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2016. — 848 с.: іл. ISBN 978-985-11-0908-7.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9 : Гродзенская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2017. — 792 с.: іл. ISBN 978-985-11-0958-2.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10 : Віцебская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10 : Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2019. — 728 с.: іл. ISBN 978-985-11-1126-4.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10 : Віцебская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2019. — 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-1156-1.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10 : Віцебская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: В. У. Ваніна (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2020. — 776 с.: іл. ISBN 978-985-11-1252-0.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10 : Віцебская вобласць, кн. 5 / рэдкал.: В. У. Ваніна (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2021. — 760 с.: іл. ISBN 978-985-11-1278-0.
Памылкі
правіцьУ энцыклапедыі дапушчана шмат памылак. Самыя распаўсюджаныя: алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання, недакладныя звесткі[3][4], поўдзень блытаецца з поўначчу, пунктуацыйныя і стылістычныя памылкі. Якасць і падрабязнасць артыкулаў па розных раёнах можа адрознівацца.
Прыклады памылак:
- Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць
- Іванаўскі раён
- «Крочаўскі…» на старонцы 359. Павінна быць Кротаўскі.
- «Сочаўскі…» на старонцы 359. Павінна быць Сачыўскі.
- «Снічаўскі…» на старонцы 359. Павінна быць Снітаўскі.
- Івацэвіцкі раён
- Старонка 439, карта Івацэвіцкага раёна: пазначана няслушная назва — Белавічы, замест Бялавічы.
- Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць
- Камянецкі раён
- «Вярховіцкі, Воўчынскі…» на старонцы 8. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання.
- Ляхавіцкі раён
- «Нацкі, Агарэвіцкі…» на старонцы 249. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання.
- Маларыцкі раён
- «Масевіцкі, Макранскі…» на старонцы 323. Няслушнае сартаванне артыкулаў.
- Пінскі раён
- Парушаны парадак населеных пунктаў: Ботава, Бердуны, Бярозавічы… Вулька Гарадзішчанская, Выжлавічы, Вылазы, Высокае, Вулька Лаўская…
- «Пасяніцкі, Парахонскі…» на старонцы 365. Няслушнае сартаванне артыкулаў.
- «Малая Вулька — вёска ў Хойнаўнскім с/с…» на старонцы 432. Памылка ў назве, слушная назва — Хойнаўскі.
- Пружанскі раён
- «Вялікі Краснік… за 30 км на ПнЗ ад Пружан… 47 км ад чыг. ст. Аранчыцы…» і «Малы Краснік… за 31 км на ПнУ ад Пружан… 48 км ад чыг. ст. Аранчыцы…» на старонках 500 і 520. Памылка ў адлегласці і арыентаванні.
- «Гарадняны… за 10 км на Пд ад Пружан… 5 км ад чыг. ст. Аранчыцы…» на старонцы 501. Памылка ў адлегласці і арыентаванні.
- «Інтэрнацыянальны… за 12 км на Пд ад Пружан… 4 км ад чыг. станцыі Аранчыцы…» на старонцы 508. Памылка ў адлегласці.
- «Каштанаўка… за 7 км на Пд ад Пружан… 6 км ад чыг. станцыі Аранчыцы…» і «Чахец… за 18 км на Пд ад Пружан… 10 км ад чыг. станцыі Аранчыцы…» на старонках 511 і 542. Памылка ў адлегласці.
- «Лінова… за 12 км на Пд ад Пружан…» на старонцы 517. Памылка ў адлегласці.
- «Малыя Якавічы… за 2 км на Пн ад Пружан… 23 км ад чыг. ст. Аранчыцы…» на старонцы 520. Памылка ў адлегласці.
- «Пружаны… 12 км ад чыг. ст. Аранчыцы на лініі Баранавічы—Брэст…» на старонцы 480. Памылка ў адлегласці.
- «Слабодка… за 10 км на Пн ад Пружан… 23 км ад чыг. станцыі Аранчыцы…» на старонцы 535. Памылка ў адлегласці і арыентаванні.
- «Сланімцы… за 5 км на Пд ад Пружан… 8 км ад чыг. ст. Аранчыцы…» на старонцы 535. Памылка ў адлегласці.
- Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць
- Валожынскі раён
- «Ляшчоўскі, Лоскаўскі, Ластаянцаўскі… Вішнеўскі, Валожынскі…» на старонцы 335. Алфавітнае сартаванне артыкулаў паводле рускамоўнага напісання.
- Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць
- Дзяржынскі раён
- Ружанпаль замест Ружампаль на старонцы 89.
- Т. 8, кн. 5. Мінская вобласць
- Пухавіцкі раён
- «Iзбішча… у пач. 20 ст. 24 двары, 273 жыхары» на старонцы 146. Інфармацыя тычыцца вёскі Навасёлкаўскай воласці (цяпер у Блонскім сельсавеце); даных за 1917 і 1926 гады няма ўвогуле. Па даных за 1960 год трэба ўдакладненне.
- Чэрвеньскі раён
- «Адынь… 6 гаспадарак, 9 жыхароў (2013)…» на старонцы 274. Колькасць двароў і насельніцтва значна заніжаная.
- «Амяло…» на старонцы 276. Няма даных перапісаў 1908[5], 1917[6] і 1926 гадоў, дзе населены пункт упамінаецца пад назвай Імяло.
- «Буда… У канцы 19 ст. маёнтак у Грабёнскай воласці…» на старонцы 280. Насамрэч маёнтак у Грабёнскай воласці — гэта іншая вёска Буда, яе тычацца і даныя перапісаў 1897 і 1917 гадоў, магчыма, і некаторая іншая інфармацыя, тады як вёска, пра якую ідзе гаворка, адносілася да Юрэвіцкай воласці.
- «Буйное…» на старонцы 280. Няма даных перапісаў 1908[5], 1917[6] і 1926 гадоў, дзе населены пункт упамінаецца пад назвай Межніца (не блытаць з іншай вёскай Межніца).
- «Бярозаўка…» на старонцы 281. Інфармацыя па дасавецкай гісторыі вёскі тычыцца вёскі Бярозаўка Бярэзінскага сельсавета Бярэзінскага раёна. Вёска Руднянскага сельсавета, імаверна, заснавана ў пачатку XX ст., але побач яе месца яшчэ у XIX ст. быў маёнтак Драхча.
- «Бярозаўка 1…» і «Бярозаўка 2…» на старонцы 281: геаграфічныя апісанні вёсак пераблытаны месцамі.
- «Валадута…» на старонцы 282. Няма даных перапісу 1908[5] і часткова 1917[6]: упамінаецца толькі засценак Валадута, а быў яшчэ фальварак Баяры-Валадута.
- «Вінаградаўка… Засн. ў 1922 г. як пасёлак Вінаградаўка на свабодных землях…» на старонцы 285. Аднак на захад ад яго, непасрэдна у заходняй частцы сучаснай вёскі існаваў фальварак Слатвін, пра які ў кнізе не распавядаецца.
- «Вішанька — вёска ў Руднянскім с/с… У пач. 1930-х… працавала дрэваапрацоўчая арцель „1 Мая“…» на старонцы 285. Арцель «1 Мая» працавала побач з Вішанькай Валевачоўскага сельсавета, акрамя таго, гэта самастойны населены пункт, у артыкуле пра які пра гэта не распавядаецца. Акрамя таго, у артыкуле пра вёску Руднянскага сельсавета няма даных перапісу 1908[5], пра вёску Валевачоўскага сельсавета — 1917[6] гадоў.
- «Вялікі Бор… З 20.8.1924 г. засценак Дзедзін Бор у Дамавіцкім с/с…» на старонцы 288. Дзедзін Бор — гэта іншая вёска на тэрыторыі цяперашняга Раваніцкага сельсавета, зараз не існуе. Вялікі Бор з 20.8.1924 г. увайшоў у склад Грабёнскага сельсавета.
- «Гарадок…» на старонках 289—290. Няма даных перапісаў 1908[5] і 1917[6] гадоў.
- «Дубнікі… З 20.8.1924 г. вёска Дубраўка ў Калодзежскім с/с…» на старонцы 297. Магчыма, інфармацыя тычацца цяперашняга пасёлка Індом.
- «Дуброва… З 20.8.1924 г. вёска ў Вайнілаўскім с/с…» на старонцы 297. Імаверна, Грабянецкім.
- Прапушчаны пасёлак Індом Чэрвеньскага сельсавета, да 1930-х вядомы як хутар Дубраўка.
- «Красная Змена… Вядома з 1-й пал. 20 ст….» на старонках 310—311. Насамрэч населены пункт існаваў яшчэ ў 2-й палове 19 стагоддзя як фальварак, затым пасёлак Юравічы, глядзіце таксама Юравічы на старонцы 350.
- «Красная Ніва — вёска у Руднянскім сельсавеце… Засн. ў 1923 г. шляхам перайменавання б. вёскі Чорная Рудня…» на старонцы 311. Перайменаванне — не заснаванне, вёска пад назвай Чорная Рудня існавала і да 1923 года, такім чынам, апісваецца не ўся гісторыя вёскі. Тым часам, на картах канца XIX ст. вёскі няма.
- «Лежні… У 1960 г. вёска Лежнеўка, 38 жыхароў…» на старонцы 314. Лежнеўка — гэта іншая вёска, не існуе з 1988 года, гл. стар. 282 пра вёску Вайнілава.
- «Любішына… 171 гаспадарка, 5 жыхароў (2013)…» на старонцы 316. Колькасць насельніцтва значна заніжаная, не адпавядае колькасці двароў (дачы гэтымі данымі як двары не ўлічваюцца).
- «Малінаўка…» на старонцы 318. Паблытаны аднайменныя вёскі Лядскага і Раваніцкага сельсаветаў. Так, напісана, што з вёскай Лядскага сельсавету «…У 1966 г.… аб’ядналася вёска Бізаўка», хаця гэтая інфармацыя тычацца вёскі Раваніцкага сельсавету, як і інфармацыя пра дасавецкую гісторыю вёскі. Вёска Лядскага сельсавету на пачатку XX ст. называлася Давыдаўкай і ўваходзіла ў склад Якшыцкай воласці. Савецкая і паслясавецкая гісторыя лядзенскай Малінаўкі апісаная слушна. Пра раваніцкую вёску інфармацыі вельмі мала, акрамя таго, памылкова згаданы населены пункт Маліннік Грабёнскай воласці, хаця, больш імаверна, гэта цяперашняя вёска Мяжонка.
- «Матусоўка…» на старонках 318—319. Няма даных перапісаў 1908[5] і 1917[6] гадоў, дзе вёска згадана пад назвай Галава Матусова.
- «Мехаўка…» на старонцы 319. Няма даных перапісаў 1908[5] і 1917[6] гадоў, дзе вёска згадана пад назвамі Падзадабрычча Новае і Мехава (Нова-Падзадырачча).
- «Первае Мая… Засн. ў 2-й пал. 20 ст….» на старонцы 327. Насамрэч населены пункт існаваў яшчэ ў 2-й палове 19 стагоддзя як урочышча Вадапой.
- «Слабодка — вёска ў Руднянскім с/с… Паводле перапісу 1897 г. ў Грабёнскай вол., вёска Слабодка (яна ж Белалужжа)…» на старонцы 336. Трэба ўдакладненне: магчыма, Белалужжа — вёска Белая Лужа, цяпер на тэрыторыі Смалявіцкага раёна як населены пункт не існуе.
- «Хутар, Хутар Раваніцкі…» на старонцы 346. Няма даных перапісу 1908[5].
- «Юравічы…» на старонцы 350. Упамінаюцца фальварак і створаны на яго месцы ў 1921 годзе пасёлак, хаця яны знаходзіліся на тэрыторыі цяперашняй вёскі Красная Змена.
- «Язоўкі… У 1960 г. вёска Юрздаўка, 168 жыхароў, у Раваніцкім, пасля ў Лядскім сельсаветах…» на старонцы 351. Юрздыка (Юрздаўка) — гэта іншая вёска, з 1962 года ў межах вёскі Раванічы, гл. стар. 332 пра вёску Раванічы.
Зноскі
- ↑ «Беларуская энцыклапедыя» выпусціла завяршальныя тамы серыі «Гарады і вёскі Беларусі» (руск.). БелТА (24 мая 2021).
- ↑ Што здарылася з «Беларускай энцыклапедыяй»? // Радыё Свабода
- ↑ Праваслаўныя веруючыя Будчы адзначаць юбілей царквы Архівавана 16 кастрычніка 2012. // Ганцавіцкі час
- ↑ http://pruzhany.net/1715-za-gady-saveckaj-ulady-tolki-adzin-belarus-uznachalva-specsluzhby-bssr.html Архівавана 19 студзеня 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж Ярмолович 1909.
- ↑ а б в г д е ё СНМ БССР б. Минской губ. 1924.
Літаратура
правіць- Ярмолович В. С. Список населенных мест Минской губернии = На обл. загл. : Алфавит. список насел. мест Минск. губ. / сост. В. С. Ярмолович. — Минск: Губ. тип., 1909. — 231, [1] с.
- Список населённых мест Б.С.С.Р. б. Минской губернии / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р. — Минск: Издательство «Белтрестпечать», 1924.
Спасылкі
правіць- «Гарады і вёскі Беларусі». Гомельшчына пачынае… Архівавана 17 лістапада 2011. // Звязда, Алена Ляўковіч