Міратворчая рота Беларусі
Міратворчая рота Беларусі — падраздзяленне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прызначанае для міратворчых місій.
Міратворчая рота Беларусі | |
---|---|
| |
Гады існавання | з 2005 |
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у |
|
Тып | міратворчыя сілы |
Колькасць |
100 чалавек (пастаянныя сілы) 200 чалавек (рэзервовы кампанент) |
Дыслакацыя | Віцебск |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Сяргей Ягораў (камандзір на люты 2023[1]) |
Вядомыя камандзіры | Дзмітрый Рабіхін (першы камандзір), Ігар Гіль (камандзір на момант казахстанскай аперацыі[2]) |
Гісторыя
правіцьУ 2004 годзе на саміце Савета еўраатлантычнага партнёрства ў Стамбуле беларуская дэлегацыя заявіла аб намеры ��адрыхтаваць уласны міратворчы воінскі кантынгент. На думку ўрада, удзел краіны ў міратворчай дзейнасці з’яўляецца адной са значных сфер знешнепалітычнай дзейнасці дзяржавы, якая спры��е павышэнню аўтарытэту рэспублікі на міжнароднай арэне. Для гэтага была створана нарматыўная прававая база, якая вызначае парадак удзелу беларускіх прадстаўнікоў у міратворчай дзейнасці[3]. Практычным крокам на шляху да гэтага стала комплекснае аператыўна-тактычнае вучэнне «Шчыт Айчыны-2004», у рамках якога ўпершыню было праведзена даследчае вучэнне з падраздзяленнем 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады па выкананні задач міратворчай аперацыі. Беларускія вайскоўцы даволі паспяхова адпрацавалі пытанні, звязаныя з адлюстраваннем нападу на гуманітарны канвой і аховай лагера бежанцаў[4].
Ужо ў 2005-м была канчаткова сфарміравана міратворчая рота. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, новае падраздзяленне камплектавалася выключна вайскоўцамі, якія праходзяць службу па кантракце. У яго абсталяванне і падрыхтоўку былі ўкладзены значныя сілы і сродкі. Вайскоўцы роты пачалі праходзіць спецыяльную падрыхтоўку на розных моўных і міратворчых курсах за мяжой. Першапачаткова яна ўвайшла ў 120-ю механізаваную брыгаду, але пазней перададзена 103-й паветрана-дэсантнай[5].[6][7].
2 жніўня 2010 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №400 «Аб накіраванні вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі ў Ліванскай Рэспубліцы»[8]. У Ліван беларусы прыбылі 17 лістапада[9]. На 2020 год сем беларусаў дзейнічалі ў Ліване і двое пры місіі АБСЕ ва Украіне[7]. У
6 студзеня 2022 рота накіравана для ўдзелу ў міратворчай аперацыі АДКБ на тэрыторыі Казахстана[10]. Байцы падраздзялення ўзялі пад ахову аэрадром «Жэтыген» і арсенал артылерыйскіх боепрыпасаў у горадзе Капшагай. Работу каардынавалі намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Сяргей Андрэеў і камандзір батальёна-тактычнай групы Сяргей Красоўскі, якія разам з ротай знаходзіліся ў Казахстане[11]. Ужо 14 студзеня беларускія міратворцы, у сувязі з хуткім завяршэннем місіі, вярнуліся дадому[12]. Сустракаць іх на аэрапорт у Мачулішчах прыехаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка[13].
Склад і структура
правіцьАрганізацыйна-штатная структура міратворчай роты складаецца з упраўлення (4 вайскоўцаў) і двух узводаў — навучальнага (4 вайскоўцаў) і міратворчага (32 вайскоўцаў). У складзе кожнага ўзвода маюцца штатныя інструктара. Дадзеныя сілы з’яўляюцца пастаянным складам. Прадугледжана яшчэ 200 чалавек пераменнага складу. Гэта вайскоўцы, якія праходзяць службу па кантракце ў розных злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл. Яны з’яўляюцца кандыдатамі для камплектавання міратворчых падраздзяленняў у выпадку прыняцця на вышэйшым палітычным узроўні адпаведнага рашэння. Усе яны прайшлі адпаведную падрыхтоўку і ў пісьмовай форме выказалі сваю згоду на ўдзел у дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі. Яны рэгулярна ўдзельнічаюць у зборах і вучэннях, падчас якіх удасканальваюць індывідуальную падрыхтоўку і адпрацоўваюць практычныя дзеянні ў складзе падраздзяленняў[6]. Вядома аб наяўнасці ў роце бронетранспарцёраў БТР-80 і квадрацыклаў, байцы ўзброены аўтаматамі АКС-74, кулямётамі ПКМ, снайперскімі вінтоўкамі СВД, падствольных гранатамётамі ГП-25 і пісталетамі ПМ. Зброя абсталёўваецца аптычнымі, каліматарнымі і начнымі прыцэламі, на некаторых вінтоўках — тэлескапічныя прыклады[14].
Адбор і падрыхтоўка
правіцьАдбор і падрыхтоўка байцоў падраздзялення праходзіць у тры этапы[6].
Спачатку кандыдаты ў міратворчую роту павінны мець адпаведныя прафесійныя, маральна-дзелавыя якасці і стан здароўя. На першапачатковым этапе камандзіры часцей і падраздзяленняў самі ажыццяўляюць адбор вайскоўцаў. Сярод іх могуць быць як афіцэры, прапаршчыкі, так і салдаты, сяржанты. Затым кандыдаты прыбываюць на факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Ваеннай акадэміі, дзе здаюць экзамен па англійскай мове. Пасля паспяховага тэставання яны 3 месяцы навучаюцца на курсе па вывучэнні асноў міратворчай дзейнасці і павышэнню ведаў замежнай мовы.
Вывучаюць таксама міжнароднае гуманітарнае права, асновы міратворчай дзейнасці, маральна-псіхалагічную і тактычную падрыхтоўку, удасканальваюць веды англійскай. У ходзе навучання на курсе працягваецца вывучэнне кандыдатаў, а па выніках вучобы і выпускных экзаменаў лепшыя з іх залічваюцца ў пераменны склад.
Наступны этап доўжыцца ад некалькіх тыдняў да месяца. Вайскоўцы ўдзельнічаюць у зборах і вучэннях у складзе зводнага ўзвода і роты непасрэдна ў міратворчай роце, выкарыстоўваючы наяўныя ў падраздзялення вучэбную матэрыяльную базу, экіпіроўку, рыштунак і ўзбраенне. Апошні этап падрыхтоўкі праходзіць непасрэдна перад камандзіроўкай міратворчага падраздзялення ў раён выканання задач: удасканальваюцца навыкі асабістага складу пры выкананні задач і праводзяцца ўсе этапы баявога зладжвання падраздзялення.
Міжнароднае ўзаемадзеянне
правіцьЗ моманту падпісання кіраўнікамі дзяржаў-членаў АДКБ пагаднення аб міратворчай дзейнасці адпрацоўка задач міратворчых падраздзяленняў праводзілася ў рамках вучэнняў «Непарушнае братэрства» ў 2012 годзе ў Казахстане, у 2013 годзе ў Расіі, у 2014 годзе ў Кіргізіі[15], у 2015 годзе ў Арменіі[16], у 2016 годзе ў Беларусі[17], запар у 2017[18] і 2018[19] гадах у Расіі, у 2019 годзе ў Таджыкістане[20] і ў 2020 зноў у Беларусі[21]. Тут падраздзяленні адпрацоўваюць суправаджэнне калон з гуманітарнымі грузамі, занятак міратворчымі кантынгентамі сваіх зон адказнасці, ахову, аказанне першай медыцынскай дапамогі ў рамках сама- і ўзаемадапамогі, патруліроўнне мясцовасці, арганізацыі работ кантрольна-прапускных пунктаў, адпрацоўку дзеянняў пры выкананні задач па супрацьдзеянні масавым беспарадкам і адлюстраванне нападаў баевікоў.
У кастрычніку 2019 было падпісана тэхнічнае пагадненне паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў рамках сумеснага ўдзелу ў місіі Часовых сіл Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Ліване. Пагадненне заключана з Італіяй па той прычыне, што за Сектар «Захад» са штабам місіі UNIFIL у горадзе Эн-Накура, дзе размяшчаецца беларускі кантынгент, адказваюць УС Італіі. Міністэрства абароны Італіі таксама прафінансавала навучанне чатырох беларускіх вайскоўцаў італьянскай мове пры пасольстве Італіі ў Мінску. Таксама італьянскі бок даў беларускім сілам на бязвыплатнай аснове харчаванне, стратэгічную перакідку паветраным і марскім транспартам, месца для захоўвання абсталявання і боепрыпасаў, аказанне першай медыцынскай дапамогі і медыцынскую эвакуацыю ў ваенныя медыцынскія ўстановы ўзроўню «1+» і «2»[14].
У пачатку сакавіка 2020 года на палігоне 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады прайшла сумесная трэніроўка з удзелам вайскоўцаў міратворчай роты і батальёна марской пяхоты Узброеных сіл Вялікабрытаніі. Трэніроўка прадугледжана ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва па пытаннях падрыхтоўкі беларускіх міратворцаў. У той жа час, як растлумачыў аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь падпалкоўнік Цімафі Уайт-Байкот, яна не з’яўлялася часткай якіх-небудзь шматбаковых вучэнняў і накіравана выключна на навучанне асабістага складу і абмен вопытам. У трэніроўцы былі задзейнічаны 28 вайскоўцаў 42-га батальёна марской пяхоты узброеных сіл Вялікабрытаніі. На палігоне Лосвіда прайшлі заняткі па медыцынскай, тактычнай, інжынернай, агнявой падрыхтоўцы[22].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Миссия миротворцев и чем живет одно из лучших подразделений Вооруженных Сил Беларуси
- ↑ Подробности подготовки операции ОДКБ в Казахстане раскрыл Александр Лукашенко
- ↑ Миротворческая деятельность на сайте Минобороны Белоруссии Архівавана 17 мая 2021.
- ↑ Александр Макаров. Белорусские миротворцы // Красная звезда, 12 мая 2009
- ↑ Что представляет собой миротворческая рота, отправленная Беларусью в Казахстан(недаступная спа��ылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2023. Праверана 8 студзеня 2024.
- ↑ а б в Миротворческая рота Беларуси // СБ. Беларусь сегодня, 13 ноября 2013
- ↑ а б Денис Бурковский. Правда ли, что 600 белорусских солдат могут отправиться в Сирию? Разбираемся в вопросе Архівавана 5 лютага 2021. // TUT.BY, 1 февраля 2021
- ↑ Белорусские миротворцы в Ливане, В Ливан направляется группа белорусских миротворцев
- ↑ «Работаем в кризисных регионах мира». Какие задачи выполняет витебская миротворческая рота Архівавана 27 чэрвеня 2021.
- ↑ В Казахстан направлена миротворческая рота из состава 103-й бригады сил специальных операций
- ↑ Задание миротворцев: спецрепортаж нашего корреспондента из Казахстана // СБ. Беларусь сегодня, 9 января 2022
- ↑ Десять самолетов с белорусскими миротворцами покинули Казахстан
- ↑ Александр Лукашенко прибыл на военный аэродром Мачулищи на встречу с белорусскими миротворцами
- ↑ а б Денис Бурковский. Беларусь планирует увеличить число миротворцев за рубежом. Разобрались, куда они могут поехать Архівавана 13 мая 2021. // TUT.BY, 24 ноября 2020
- ↑ Міратворчая рота 103-й мабільнай брыгады прыме ўдзел у вучэннях АДКБ "Непарушнае братэрства-2014" // БЕЛТА, 29 ліпеня 2014
- ↑ Началось совместное учение «Нерушимое братство-2015»(недаступная спасылка) // Сайт Министерства обороны Республики Беларусь, 30 сентября 2015
- ↑ Учение "Нерушимое братство-2016" завершилось в Белоруссии // ТАСС, 27 августа 2016
- ↑ Белорусские военнослужащие принимают участие в учениях «Нерушимое братство – 2017» Архівавана 15 сакавіка 2019. // ВоенТВ, 16 октября 2017
- ↑ В Свердловской области 30 октября началось совместное учение с Миротворческими силами ОДКБ "Нерушимое братство–2018" // Официальный сайт ОДКБ, 30 октября 2018
- ↑ Миротворцы ОДКБ "провели" операцию по поддержанию мира в Таджикистане. На полигоне "Харб-Майдон" прошел заключительный этап учения с Миротворческими силами ОДКБ "Нерушимое братство -2019" // Официальный сайт ОДКБ, 29 октября 2019
- ↑ Учения миротворцев ОДКБ "Нерушимое братство - 2020" стартовали в Белоруссии // ТАСС, 12 октября 2020
- ↑ Миротворческая рота Беларуси и морпехи Великобритании провели совместные учения // Onliner, 5 марта 2020
Спасылкі
правіць- Хочаш міра, рыхтуйся да вайны: беларускія міратворцы ў справе - відэа // Sputnik Belarus, 7 ліпеня 2020