Медальён (упрыгажэнне)
(Пасля перасылкі з Медальён)
Медальён (фр.: médaillon, італ.: medaglione, павелічальнае ад medaglia — медаль) — упрыгажэнне ў выглядзе круглай ці авальнай плоскай скрыначкі з ланцужком ці на шнурку. Унутры часам змяшчаецца мініяцюрны партрэт ці рэліквія. Носяць медальён, як правіла, на шыі.
Гісторыя
правіцьСвайму паходжанню медальён абавязаны Старажытнаму Рыму, так там звалі круглы дыск, які ўручалі военачальніку падчас трыумфу. Ён быў падобны на вялікую залатую манету, але мацаваўся на ланцужок і быў багата размалёваны.
Медальёны былі асаблівы папулярнымі ў XVIII і першай палове XIX стагоддзяў. Іх упрыгожвалі мініяцюрамі, каштоўнымі камянямі, гравіраваным малюнкам, сканню, зерню. Медальёны насілі на каляровай і чорнай стужцы, устаўлялі ў бранзалеты[1].
Зноскі
- ↑ Медальоны Архівавана 9 жніўня 2020.
Гл. таксама
правіць- Медальён у архітэктуры
- Кулон
- Асабісты знак (смяротны медальён)