Чэмпіянат Францыі па футболе (фр.: Le championnat de France de football) або Ліга 1 (фр.: Ligue 1) — вышэйшы дывізіён сістэмы футбольных ліг Францыі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 20 клубаў Лігі 1. Пасля кожнага сезону клубы, якія занялі тры апошнія месцы, пераводзяцца ў Лігу 2, а іх месца займаюць тры самыя моцныя каманды Лігі 2.

Ліга 1
Краіна  Францыя
 Манака
Федэрацыя УЕФА
Заснаваны 1932
Кол-ць каманд 20
Узровень у сістэме ліг 1
Выбыванне ў Ліга 2
Нацыянальныя турніры Кубак Францыі
Суперкубак Францыі
Міжнародныя турніры Ліга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Дзеючы пераможца Пары Сен-Жэрмен (11-ы тытул, сезон 2022/23)
Найбольш тытулаваны Пары Сен-Жэрмен (11 тытулаў)
Сайт www.ligue1.com
сезон 2022/23

Першы чэмпіянат Францыі быў праведзены ў сезоне 1932/33 і зваўся «Нацыянальны чэмпіянат», з 1933 года да 2002 года — «Дывізіён 1» і ў 2002 годзе дывізіён быў перайменаваны ў «Лігу 1».

Гісторыя

правіць

Прафесійны футбол не існаваў у Францыі да 1930 года. У ліпені 1930 года Нацыянальны савет Федэрацыі футбола прагаласаваў за прафесіяналізацыю французскага футбола. Заснавальнікамі прафесійнага футбола ў Францыі з’яўляюцца Жорж Беру, Эмануэль Гамбардэлья і Габрыель Ано.

Чэмпіёны

правіць
Клуб 1-е месца 2-е месца Чэмпіёнскія сезоны
Пары Сен-Жармен 11 9 1986, 1994, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020, 2022, 2023
Сент-Эцьен 10 3 1957, 1964, 1967, 1968, 1969, 1970, 1974, 1975, 1976, 1981
Алімпік Марсель 9 12 1937, 1948, 1971, 1972, 1989, 1990, 1991, 1992, 2010
Манака 8 7 1961, 1963, 1978, 1982, 1988, 1997, 2000, 2017
Нант 8 7 1965, 1966, 1973, 1977, 1980, 1983, 1995, 2001
Алімпік Ліён 7 5 2002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2007, 2008
Бардо 6 9 1950, 1984, 1985, 1987, 1999, 2009
Рэймс 6 3 1949, 1953, 1955, 1958, 1960, 1962
Ліль 4 6 1946, 1954, 2011, 2021
Ніца 4 3 1951, 1952, 1956, 1959
Сашо 2 3 1935, 1938
Сет 2 0 1934, 1939
Ланс 1 5 1998
Расінг 1 2 1936
Страсбур 1 1 1979
Алімпік Ліль 1 1 1933
Асер 1 0 1996
Рубэ-Туркуэн 1 0 1947
Манпелье 1 0 2012

*У 1993 годзе «Алімпік» Марсель пазбаўлены тытулу чэмпіёна ў сувязі з карупцыяй.

Спасылкі

правіць