Кубак Францыі па футболе
Кубак Францыі па футболе (фр.: Coupe de France de football) або Кубак Шарля Сімона (фр.: Coupe Charles Simon) — штогадовае спаборніцтва для французскіх футбольных клубаў, якое праводзіцца Федэрацыяй футбола Францыі з 1918 года. Кубак не прайшоў толькі адзіны раз — у 1992 годзе. Тады ў паўфінальнай гульні паміж «Бастыяй» і «Марселем» павалілася трыбуна стадыёна «Стад Арман-Сезар». Загінулі 15 чалавек і больш за 1 500 былі паранены. Далейшы розыгрыш вырашылі не праводзіць.
Кубак Францыі па футболе
| |
Заснаваны: | 1918 |
---|---|
Кол-ць каманд: | 8 506 |
Дзеючы чэмпіён: | Тулуза (2-і тытул, сезон 2022/23) |
Найбольш тытулаваны: | Пары Сен-Жэрмен (14 тытулаў) |
Бягучы сезон | |
Сезон 2022/23 | |
У Кубку маюць права ўдзельнічаць прафесійныя футбольныя клубы, а таксама аматарскія футбольныя клубы. Пераможца Кубка перад пачаткам наступнага сезону гуляе з чэмпіёнам Францыі ў Суперкубку Францыі і атрымлівае права выступіць у Лізе Еўропы. Прыз на Кубак Францыі з’яўляецца пераходзячым прызам. Узамен пераходзячага прыза ўручаецца яго копія.
Спасылкі
правіць- Кубак Францыі Архівавана 5 лютага 2007. на сайце FFF
- Кубак Францыі Архівавана 26 лютага 2008. на сайце LFP
- Кубак Францыі. Статыстыка