Леанід Іовіч Гайдай

(Пасля перасылкі з Леанід Гайдай)

Леані́д Іовіч Гайда́й (руск.: Леонид Иович Гайдай; 30 студзеня 1923, г. Свабодны Амур��кай вобласці — 19 лістапада 1993, Масква) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, Народны артыст РСФСР (1974), Народны артыст СССР (1989).

Леанід Іовіч Гайдай
руск.: Леонид Иович Гайдай
Дата нараджэння 30 студзеня 1923(1923-01-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1993(1993-11-19)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ніна Паўлаўна Грабяшкова
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, рэжысёр
Кірунак камедыя
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 0301145
leonid-gaidai.ru/index.p…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў тэатральную студыю пры Іркуцкім абласным драматычным тэатры (1947), Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (1955).

Творчасць

правіць

Працаваў у жанры сатырычнай камедыі. Майстар эксцэнтрыкі, гратэску, пародыі. Яго фільмы адметныя лёгкасцю, дасціпнасцю і адточаным рытмам: «Пёс Барбос і незвычайны крос» (кінаальманах «Зусім сур’ёзна», 1961), «Самагоншчыкі» (1962), «Дзелавыя людзі» (1963), «Аперацыя „Ы“ і іншыя прыгоды Шурыка» (1965), «Каўказская паланянка» (1966), «Брыльянтавая рука» (1969), «12 крэслаў» (1971), «Іван Васілевіч мяняе прафесію» (1973), Не можа быць (1975)«Спортлато-82» (1982), «Прыватны дэтэктыў, або Аперацыя „Кааперацыя“» (1989), «На Дзерыбасаўскай добрае надвор’е, ці На Брайтан-Біч ізноў ідуць дажджы» (1992).

Аўтар ці сааўтар сцэнарыяў сваіх фільмаў.

Узнагароды

правіць
Ганаровыя званні

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119084279 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

правіць