Гратэ́ск (фр.: grotesque, літаральна — незвычайны; камічны; італ.: grottesco — незвычайны, італ.: grotta — грот, пячора) — паэтычны троп, а таксама мастацкі прыём асэнсавання рэчаіснасці, які заключаецца ў парушэнні сапраўдных формаў і памераў рэчаў і прадметаў, у спалучэнні рэальнага з фантастычным, трагічнага са смешным, у наўмысным перабольшанні ці змяншэнні з'яў рэчаіснасці. Гратэскам карысталіся ў сатырычных творах Франсуа Рабле («Гарганцюа і Пантагруэль»), Джонатан Свіфт («Падарожжы Гулівера»), Мікалай Гогаль («Нос»), Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын («Гісторыя аднаго горада»), у беларускай літаратуры — Вінцэнт Дунін-МарцінкевічПінская шляхта»), Кандрат Крапіва («Хвядос — Чырвоны нос») і іншыя. Гратэск трэба адрозніваць ад гіпербалы і алегорыі.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць