Дымарфатэка
Дымарфатэ́ка[1] (Dimorphotheca) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых або паўкустовых раслін сямейства астравыя (Asteraceae), прадстаўнікі якога ў прыродзе растуць на поўдні Афрыкі[2][1].
Дымарфатэка | |||||||||||||||||||
![]() Dimorphotheca barberae | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Dimorphotheca Moench, 1794 | |||||||||||||||||||
|
Назва
правіцьНазва «Dimorphotheca» паходзіць ад грэчаскіх слоў «dis», «morphe» і «theka», што азначае «ёмістасць дзвюх формаў», яна адносіцца да дыморфных цыпсел, рысы, уласцівай прадстаўнікам трыбы Calenduleae[3]. Расліны гэтага роду звычайна маюць двухполыя кветкі.
Апісанне
правіцьВышыня 60—70 см. Сцябло густагалінастае. Лісце падоўжанае апушанае[1]. Язычковыя кветкі ў буйных суквеццях-кошыках дыяметрам 5—6 см, яркіх колераў, раскрываюцца толькі на сонцы. Размнажаюць насеннем. Святлалюбныя расліны.
Распаўсюджанне
правіцьЗ’яўляецца адным з васьмі родаў трыбы Calenduleae з цэнтрам разнастайнасці ў Паўднёвай Афрыцы. Віды растуць у Батсване, Эсваціні, Лесота, Намібіі, ПАР і Зімбабвэ[4].
Віды
правіць- У род уключаюць наступныя віды[5]
- Dimorphotheca acutifolia
- Dimorphotheca barberae
- Dimorphotheca caulescens
- Dimorphotheca chrysanthemifolia
- Dimorphotheca cuneata
- Dimorphotheca dregei
- Dimorphotheca ecklonis
- Dimorphotheca fruticosa
- Dimorphotheca jucunda
- Dimorphotheca montana
- Dimorphotheca nudicaulis
- Dimorphotheca pluvialis — Дымарфатэка дажджавая
- Dimorphotheca polyptera
- Dimorphotheca pulvinalis
- Dimorphotheca sinuata — Дымарфатэка выемчатая
- Dimorphotheca spectabilis
- Dimorphotheca tragus
- Dimorphotheca turicensis
- Dimorphotheca venusta
- Dimorphotheca walliana
- Dimorphotheca zeyheri
Значэнне
правіцьДэкаратыўныя расліны. Прыдатныя для афармлення рабатак, газонаў і групавых пасадак[1]. У паўночным паўшар’і цвітуць у ліпені — жніўні[1].
Некаторыя віды могуць гібрыдызавацца з родам Osteospermum. Гібрыды таксама прадаюцца і культывуюцца як дэкаратыўныя расліны.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д ЭПБ 1983.
- ↑ Bailey, L.H.; Bailey, E.Z.; the staff of the Liberty Hyde Bailey Hortorium (1976). Hortus third: A concise dictionary of plants cultivated in the United States and Canada. New York: Macmillan.
- ↑ PlantZAfrica.com, Mhlonishwa D. Dlamini, Witwatersrand National Botanical Gardens July 2002(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2017. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Dimorphotheca Moench. Plants of the World Online. Retrieved 29 September 2023.
- ↑ Flann, C (ed) 2009+ Global Compositae Checklist
Літаратура
правіць- Карэўка І. А. Дымарфатэ́ка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 241. — 522 с. — 10 000 экз.