Вялікае даручэнне

Вялікае даручэнне — даручэнне, якое даў уваскрослы Ісус Хрыстос Сваім вучням, каб яны распаўсюдзілі Яго вучэнне ўсім народам свету. Вялікае даручэнне стала важкім прынцыпам хрысціянскай тэалогіі натхняючы на служэнне, місіянерскую працу, евангелізацыю і хрышчэнне. Апосталам было сказана разыйсціся з Іерусаліма і заснаваць Апостальскія цэрквы. Адны групы даследчыкаў лічаць, што Вялікае даручэнне споўніліся ў першым стагоддзі, тады як другія даследчыкі перакананы, што біблейскае прароцтва будзе выканана толькі падчас другога прышэсця Хрыста.

Вялікае даручэнне, вітраж у саборы Эль Пасо, Тэхас

Вялікае даручэнне вядома па ўрыўку з Евангелля ад Матфея 28:16-20, дзе на гары ў Галілеі Ісус заклікае Сваіх паслядоўнікаў, каб хрысціць ўсе народы ў імя Айца, і Сына, і Духа Святога. У Матф. 10:1-42 згадваецца Меншае даручэнне для Дванаццаці Апосталаў для сыноў Ізраілевых. Вялікае даручэнне размешчана і ў іншых сінаптычных Евангеллях. У Евангеллі ад Лукі Ісус кажа, што ўсе людзі будуць прызваныя да пакаяння, і кажа Сваім вучням чакаць у Іерусаліме, пакуль яны не будуць надзеленыя уладай, што, як лічыцца, адбылося ў дзень Пяцідзесятніцы. У Лукі ж таксама запісана, як Ісус дасылае вучняў, адпраўляючы іх да ўсім народаў і даючы ім уладу над дэманамі, у тым ліку і семідзесяці вучняў. У Евангеллі ад Яна, Ісус абяцае даслаць Суцяшальніка вучням, што, магчыма, ужо адбылося ў Яна 20:21-23. Вялікім Даручэннем заканчваецца Евангелле паводле Марка.

Біблейскае апавяданне

правіць

Найбольш вядомы варыянт Вялікага даручэння запісаны ў Евангеллі ад Матфея 28:16-20:

Адзінаццаць жа вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, куды загадаў ім Ісус; і, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму; а другія засумняваліся. І, прыступіўшы, Ісус сказаў ім: дадзена Мне ўсякая ўлада на небе і на зямлі: дык ідзеце, навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына і Святога Духа, вучачы іх выконваць усё, што Я запаведаў вам; і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэння веку. Амін.

Іншыя версіі Вялікага даручэння дадзены Марк. 16:14-18, Лук. 24:44-49; Дз. 1:4-8 і Ян. 20:19-23. У Евангеллі ад Лукі Ісус кажа вучням прапаведаваць пакаянне і прабачэнне і абяцае, што яны будуць мець Боскую сілу. У Евангеллі ад Яна Ісус кажа, што вучні атрымаюць Святога Духа і ўладу дараваць грахі і ўтрымліваць прабачэнне. У Дзеях Ісус абяцае вучням, што Святы Дух будзе натхняць іх.

Усе гэтыя ўрыўкі з'яўляюцца словамі Хрыста, сказанымі пасля Яго ўваскрасення. На думку некаторых крытыкаў, у Евангеллі ад Марка Ісус ніколі не гаворыць з вучнямі пасля Свайго ўваскрасення, а арыгінальнае Евангелле ад Марка заканчваецца на вершы Марка 16:8 з жанчынамі, якія пакідаюць магілу.

Звароту ісці ў свет у Евангеллі ад Матфея 28 папярэднічае чатыры раздзела раней, калі Ісус сцвярджае, што пасланне Евангелле будзе пачутае прадстаўнікамі ўсіх народаў, і насля ��этага прыйдзе канец. Гэтае прароцтва паўтараецца ў Адкрыцці, калі апостал Ян бачыць прадстаўнікоў ўсіх народаў і нацыі, якія сабраліся вакол Божага трона.