Будынак «Белэнерга»
Будынак «Белэнерга» — будынак у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Карла Маркса (дом № 14) і Камсамольскай (дом № 36). Пабудаваны ў 1955 годзе (паводле іншых даных — у 1950—1952 гг.[1]) па праекце архітэктара Р. Гегарта як будынак галоўнага вытворчага ўпраўлення энергетыкі і электрыфікацыі БССР. У 1988 годзе да будынка прыбудаваны аб’ём галоўнага дыспетчарскага пункта па праекце архітэктараў А. Антонавай і С. Матэвушук.
Славутасць | |
Будынак «Белэнерга» | |
---|---|
53°53′50″ пн. ш. 27°33′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | савецкі класіцызм[d] |
Архітэктар | Раман Міхайлавіч Гегарт, Аліса Аляксееўна Антонава і Святлана Георгіеўна Мацяўшук |
Будаўніцтва | 1950—1952 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000118 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цяпер у будынку знаходзяцца «Белэнерга» і Беларускі саюз архітэктараў.
Архітэктура
правіцьЧатырохпавярховы, спачатку Г-падобны ў плане цагляны будынак. У кампазіцыі асноўны акцэнт зроблены на вуглавой частцы. Два крылы, якія сыходзяцца пад вуглом, аб’яднаны магутным круглым аб’ёмам. Падоўжнае крыло, арыентаванае на вуліцу Карла Маркса, мае сіметрычны фасад. Цэнтральная яго частка з галоўным уваходам вылучана на ўзроўні 3—4-га паверхаў шасцікалонным порцікам з франтонам. Бакавыя часткі выступаюць сіметрычнымі рызалітамі, аформленымі па вуглах алмазным рустам. Аконныя праёмы на 1-м, 3-м і 4-м паверхах — прамавугольныя з разнастайнымі абрамленнямі, на 2-м — з паўцыркульнымі імпастамі і арачнай рустоўкай. Фасады завершаны развітым карнізам па мадульёнах. Унутраная планіроўка калідорная. Па восі галоўнага ўвахода размешчаны вестыбюль і светлавая трохмаршавая лесвіца.
Зноскі
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь . Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (10 красавіка 2019). Праверана 6 ліпеня 2020.
Літаратура
правіць- Т. В. Габрусь. 206. Будынак галоўнага вытворчага ўпраўлення энергетыкі і электрыфікацыі БССР // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак «Белэнерга»
- Будынак «Белэнерга» на сайце «Архіварта»