Аліса Аляксееўна Антонава
Аліса Аляксееўна Антонава (6 студзеня 1938, Мінск) — беларускі архітэктар.
Аліса Аляксееўна Антонава | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 студзеня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала ў Белмясцпрампраекце, Белбыттэхпраекце, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы ў вобласці інтэр’ера: Дом адзення, швейна-трыкатажнае атэлье, цырульні, камбінаты бытавога абслугоўвання ў Магілёве, Дом быту, Дом мод у Барысаве (1967—1976); у аўтарскім калектыве: швейна-трыкатажнае атэлье ў Доме быту па вул. Маскоўскай, салоны цырульняў па вул. Казлова, Леніна, Дом сямейных урачыстасцей па вул. Д. Сердзіча, будынкі Міністэрства бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР (1977), швейна-трыкатажнае атэлье па вул. Захарава, салон-крама па продажы легкавых аўтамабіляў па вул. Купрыянава (1976), будынкі Ленінскага райкама партыі, праектных арганізацый Дзяржбуда БССР (1979), галоўнага дыспетчарскага пункта «Белгалоўэнерга» па вул. К. Маркса (1980) у Мінску — усё з С. Г. Мацяўшук.
Распрацаваны каталогі сталярных вырабаў для жылых і грамадскіх будынкаў БССР — КСВБ-81 (1981, з А. М. Канстанціновічам), драўляна-алюмініевых вокнаў і балконных дзвярэй для грамадскіх будынкаў (1984, бронзавы медаль і дыплом ВДНГ СССР, 1987).
Зноскі
Літаратура
правіць- Антонова Алиса Алексеевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)