Артур Баур
Артур Баур (ням.: Arthur Baur; 19 лютага 1915 г., Цюрых — 17 верасня 2010, Менедорф ) — швейцарскі журналіст, лінгвіст, даследчык швейцарскага і алеманскага дыялектаў нямецкай мовы, рэтараманскай мовы і эсперанта.
Артур Баур | |
---|---|
ням.: Arthur Baur | |
Дата нараджэння | 19 лютага 1915[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 верасня 2010[1] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Emil Baur[d] |
Жонка | Heidi Baur-Sallenbach[d][2] |
Род дзейнасці | эсперантыст, мовазнавец, журналіст |
Навуковая сфера | лінгвістыка |
Альма-матар | |
Вядомы як | спецыяліст па швейцарскім і алеманскім дыялектах нямецкай мовы, рэтараманскіх мовах і эсперанта |
Член у | |
Узнагароды | ганаровы член Сусветнай эсперанта-асацыяцыи |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАгульныя звесткі
правіцьНарадзіўся 19 лютага 1915 года ў Цюрыху, сын прафесара хіміі. Вучыўся ў універсітэтах Цюрыха, Упсалы і Стакгольма, вывучаў англійскую, рэтараманскую і исландскую філалогіі. Працаваў журналістам, з 1967 па 1980 гады быў шэф-рэдактарам штодзённай газеты Der Landbote (Вінтэртур). У 1943 годзе ажаніўся з Хайдзі Баур-Заленбах, у шлюбе нарадзіліся двое дзяцей. Быў адным з вядучых спецыялістаў Швейцарыі па эсперанта, швейцарскаму і алеманскаму дыялектам нямецкай мовы і рэтараманскай мове.
Навуковыя працы
правіць- У 1939 годзе ён разам са сваёй жонкай Хайдзі Заленбах стварыў падручнік швейцарскага нямецкага «Praktische Sprachlehre des Schweizerdeutschen» (з ням. — «Практычны курс швейцарскага нямецкага»), які да 2008 года вытрымаў 13 выданняў. У сваёй працы «Што менавіта з’яўляецца швейцарскім нямецкім?» (ням.: Was ist eigentlich Schweizerdeutsch?) ад 1983 года Баур высунуў тэорыю, што швейцарская нямецкая не з’яўляецца дыялектам, а самастойнай мовай.
- Баур быў адным з нямногіх лінгвістаў, чые навуковыя працы былі прысвечаны рэтараманскай мове . У 1984 годзе ён пераклаў сваю навуковую працу «рэтараманская мова» (ням.: Das Rätoromanische) на мову эсперанта. У 1996 годзе ён апублікаваў на нямецкай працу «„Аллегры недастаткова» (ням.: Allegra genügt nicht), у 1997 — «Слава Грыске: паказальнік раманшскай мовы» (ням.: Viva la Grischa: Ein Wegweiser für das Bündnerromanische).
- У 1930 годзе Баур пачаў вывучаць у гімназіі эсперанта. Ён быў членам Грамадства эсперанта Цюрыха, Швейцарскага таварыства эсперантыстаў і Сусветнай эсперанта-асацыяцыі. З 1980 па 1986 гады ён быў рэдактарам часопіса «Svisa Esperanto Revuo». Удзельнічаў у 31-м і 32-м Сусветных кангрэсах эсперанта, якія прайшлі ў Берне, адказваючы за інфармацыйнае асвятленне і друк, а таксама ўваходзіў у мясцовы арганізацыйны камітэт 64-га Сусветнага кангрэса эсперантыстаў у Люцэрне. Апублікаваў мноства кніг на эсперанта, у тым ліку «La Fenomeno Svislando». З 1946 года працаваў на радыёстанцыі Schweizer Radio International, вёў штотыднёвыя перадачы на эсперанта да 1947 года, затым да 1991 года працаваў на асобнай праграме вяшчання радыёстанцыі на эсперанта.
Навуковыя працы
правіць- Allegra genügt nicht! Rätoromanisch als Herausforderung für die Schweiz (1996)
- De la utopio al la realeco; Von der Utopie zur Wirklichkeit
- Deine zweite Sprache (1960)
- Esperanto-Kurs (1958)
- La fenomeno Svislando (originale verkita en Esperanto, 1979)
- Die Geschichte der Esperanto-Sendungen aus der Schweiz
- La kreo de nova retoromancxa skriblingvo
- La literaturo de romanĉa Svislando
- La literaturo en alemana Svislando
- Panoramo de Esperanto (1983)
- Das Problem der internationalen Sprache (1953)
- La retoromanĉa: historio kaj nuntempo de la kvara nacia lingvo de Svislando (1995)
- La retoromanĉa: sorto de la plej malgranda nacia lingvo de Svislando (1984)
- Schweizerdeutsch, woher und wohin? (1990)
- Schwyzertüütsch. «Grüezi mitenand.» Praktische Sprachlehre des Schweizerdeutschen (1939/1969/2008)
- Von der Utopie zur Wirklichkeit: Die Geschichte der Plansprachen (1976)
- Was ist eigentlich Schweizerdeutsch? (1983)
- Wo steht das Rätoromanische heute? Ein sprachpolitischer Lagebericht (1955)
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #115520945 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ https://hls-dhs-dss.ch/fr/articles/044555/2012-02-16/