Антоні Вільгельм Радзівіл
Антоні Вільгельм Радзівіл (Фрыдэрык Вільгельм Фердынанд Антоні; 31 ліпеня 1833, Цепліцы, Чэхія — 16 снежня 1904) — вайсковы дзеяч Прусіі. Генерал артылерыі (1889), XIV ардынат нясвіжскі, XI ардынат клецкі, меў вялікія зямельныя ўладанні ў Прусіі.
Антоні Вільгельм Радзівіл | |
---|---|
польск.: Anton von Radziwill польск.: Antoni Wilhelm Radziwiłł | |
| |
| |
Нараджэнне |
31 ліпеня 1833 Цепліцы, Чэхія |
Смерць |
16 снежня 1904 (71 год) Берлін, Германія |
Род | Радзівілы |
Бацька | Фрыдэрык Вільгельм Радзівіл |
Маці | Мацільда фон Клары-Альдрынген |
Жонка | Марыя-Дарота Радзівіл з роду маркізаў дэ Кастэлян (?—1915) |
Дзеці |
Георгій (Ежы) (1860—1914) Альжбета (1861—1950) Алена (1874—1958) Станіслаў Вільгельм (1880—1920) |
Адукацыя | |
Званне | генерал |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Фрыдэрыка Вільгельма і Мацільды фон Клары-Альдрынген.
3 1852 на вайсковай службе ў Прусіі; У 1858—1861 гадах навучаўся ў агульнай школе пры Вайсковай акадэміі ў Берліне. Удзельнічаў у войнах з Аўстрыяй (1866) і Францыяй (1870—1771). Быў ад'ютантам Вільгельма I, Фрыдрыха III і Вільгельма II.
У склад зямельных уладанняў Антонія—Вільгельма уваходзілі: Нясвіжская, Клецкая і Давыд-Гарадоцкая ардынацыі, свержаньскія маёнткі (атрыманы замест Мірскага графства ў адпаведнасці з дагаворам 1834 паміж Радзівіламі і князем Людвікам Вітгенштэйнам), графства Цімкавічы, маёнткі Грэск, Стваловічы, Поційкі, Буча і Чудзін (Маёнткі Буча і Чудзін былі набыты самім князем Антоніем-Вільгельмам). Князь меў капітал у каштоўных паперах, які захоўваўся у Берліне ў дэпо фірмы братоў Шыклер. Да яго маёмасці залічваліся таксама 100 акцый фірмы «Union de la Presse Hispano—Americaine», якія захоўваліся ў Парыжы ў дэпо Бушэ Боран і штогод прыносілі дывідэнтаў на 1000 франкаў. Таксама князь меў іпатэчнае патрабаванне на 100 тыс. марак пад заклад маёнтка Клейн-Крыч, які належаў яго пляменнікам Льву і Антону Ржышчэўскім. У 1878 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[1].
У шлюбе з Марыяй Даротай дэ Кастэлян, якая валодала радавым маёнткам Кленіца (Кляйніц) у Сілезіі. У іх было 4 дзяцей. Дочкі Эльжбета (1861—1950), Алена (1874—1958) — выйшлі замуж за родных братоў, графаў Рамана (1851—1915) і Юзафа (1862—1922) Патоцкіх. Ад бацькі яны атрымалі ў спадчыну па 600 тыс. марак кожная, як было агаворана ў іх шлюбных кантрактах. Грошы гэтыя павінны былі брацца з таго капіталу, што захоўваўся ў дэпо фірмы братоў Шыклер. Малодшы сын князь Станіслаў Вільгельм (1880—1920) атрымаў Давыд-Гарадоцкую ардынацыю. Старэйшаму сыну князю Ежы Фрыдэрыку (1860—1914) дасталіся ўсе астатнія маёнткі.
Меў сыноў: Ежы Фрыдэрыка Радзівіла і Станіслава Вільгельма Радзівіла.
Жонка А. В. Радзівіла выступіла ініцыятарам адраджэння Нясвіжскага замка, стварыла побач з ім паркавы комплекс, сабрала ў замку значную бібліятэку[2].
Зноскі
- ↑ Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.
- ↑ Радзівіл Антоні Вільгельм // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 53.
Літаратура
правіць- Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.
- Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы, Мн.: Беларусь, 2007.
- Энцыклапе��ыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Meyers Großes Konversations-Lexikon, Band 16. Leipzig 1908, S. 564 Digitalisat
Спасылкі
правіць- Antoni Fryderyk Wilhelm ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby. Marek Jerzy Minakowski, Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego.