Аляксандр Мікалаевіч Зайцаў (бізнесмен)

Аляксандр Мікалаевіч Зайцаў — беларускі прадпрымальнік, уладальнік шэрагу гандлёвых, лагістычных і прамысловых кампаній, а таксама футбольных клубаў «Дынама-Брэст» (2016—2020 гг.) і «Рух»[1][2]. Былы дзяржслужачы. Сумесна з Мікалаем Вараб’ём і Аляксеем Алексіным валодае кампаніяй «Брэміна груп» — аператарам асаблівай эканамічнай зоны «Брэміна—Орша», а таксама іншых лагістычных комплексаў. Былы памочнік Лукашэнкі[3].

Аляксандр Мікалаевіч Зайцаў
Род дзейнасці бізнесмен, прадпрымальнік
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Згодна з расследаваннем OCCRP, Siena і Белсата, Зайцаў і Аляксей Алексін у 2012 годзе атрымалі ў Літве від на жыхарства і адкрылі там некалькі кампаній. Хоць гэтыя кампаніі працавалі без прыкметнай дзелавой актыўнасці і без персаналу, праз іх рахункі правялі больш за 46 мільёнаў еўра[4].

Зайцаў — ганаровы консул Замбіі ў Беларусі[5].

Паводле звестак «Беларускага расследавальніцкага цэнтра», у 2002 годзе Аляксандр Зайцаў ажаніўся з Вольгай Грамыка (пісьменніца, аўтарка кніг у жанры фэнтэзі), а ў 2011 годзе сужэнцы аформілі фіктыўны развод. У Аляксандра і Вольгі ёсць сын[6].

Міжнародныя санкцыі

правіць

У чэрвені 2021 года на Зайцава, а таксама на звязаныя з ім кампаніі «Брэміна груп» і «Сохра» былі накладзены санкцыі Еўрапейскага Саюза[7]. У хуткім часе да санкцый супраць Зайцава, «Брэміна груп» і «Сохры» далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], Канада і Швейцарыя[9][10][11]. 9 жніўня 2021 года «Брэміна груп» уключылі ў ��піс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[12][13]. Пасля пачатку уварвання Расіі ва Украіну да санкцый супраць Зайцава, «Брэміна груп» і «Сохры» далучыліся Японія[14] і Украіна[10][11][15], а ЗША[16] і Новая Зеландыя[17][18] пашырылі свой санкцыйны спіс на Зайцава і «Сохру».

Паводле расследавання «Беларускага расследавальніцкага цэнтра», пасля ўвядзення санкцый ЕС і ЗША супраць «Брэміна груп» частка яе маёмасці была запісана на кампанію «АЛІС МА», заснаваную ксяндзом Ігарам Лашуком. Пазней Лашук прысутнічаў на цырымоніі ўзнагароджання Зайцава ў снежні 2022 года папскім рыцарскім Ордэнам Святога Рыгора Вялікага[19].

У лістападзе 2023 года Еўрапейскі суд у Люксембургу адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Аляксандра Зайцава і «Брэміна груп»[20].

Крыніцы

правіць
  1. Кайко, Сяргей (2021-02-05). "Капскі збіраецца на сход Няўжо без гэтага не ўратаваць БАТЭ". Новы Час (5 (713)): 11. ISSN 2218-2144. Архівавана з арыгінала 2021-02-10. Праверана 2021-02-10. брэсцскі «Рух» — клуб праўладнага бізнесоўца Аляксандра Зайцава
  2. Карпенка, Іван (2021-08-13). "Жыццё не цукар". Новы Час (31–33 (739–741)): 42. «Рух» - другі праект прадпрымальніка ў беларускім футболе. Першым было брэсцкае «Дынама» ... Недзе каля 10 мільёнаў доллараў у год – менавіта столькі складаў гадавы бюджэт клуба. ... Зайцаў вырашыў пакінуць «Дынама» і ўзяць пад апеку «Рух» - клуб, фактыччна створаны ім з нуля.
  3. Дошел до Бреста. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 4 ліпеня 2021.
  4. Міжнародныя расьсьледавальнікі расказалі пра літоўскія кампаніі набліжаных да Лукашэнкі бізнэсоўцаў. Беларуская служба Радыё «Свабода» (11 сакавіка 2021).
  5. Навошта вярхі беларускага бізнесу ідуць у "ганаровыя консулы". Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 студзеня 2021).
  6. «Саший» Зайцев (у него опять ФК в Бресте) обходит санкции фирмой ксендза с молитвой от «демона войны» и фиктивно развелся с украинской женой, считающей их свадьбу унылым говном (руск.). Трыбуна (22 красавіка 2023). Праверана 22 мая 2024.
  7. «Сохра», «Брэміна Груп», «БелАЗ», «МАЗ». Што за кампаніі падпалі пад санкцыі Эўразьвязу. Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021).
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2021. Праверана 10 верасня 2021.
  9. ОЛЕКСІН Олексій Іванович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2023. Праверана 1 снежня 2023.
  10. а б Товариство з обмеженою відповідальністю "Бреміно групп"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024. Праверана 1 снежня 2023.
  11. а б Товариство з обмеженою відповідальністю "Сохра"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2024. Праверана 1 снежня 2023.
  12. ЗША абвясьцілі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. СЬПІС. Беларуская служба Радыё «Свабода» (9 жніўня 2021).
  13. «Гэта выглядае вельмі маштабна». Як новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку. Беларуская служба Радыё «Свабода» (10 жніўня 2021).
  14. Японія ўвяла новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў. У спісе сыны Лукашэнкі. Новы Час (8 сакавіка 2022).
  15. Кіраўнікі сілавога блёку, алігархі, прапагандысты і Галіна Лукашэнка. Супраць каго яшчэ Ўкраіна ўвяла санкцыі. Беларуская служба Радыё «Свабода» (20 кастрычніка 2022).
  16. CША ввели санкции в отношении Беларуси из-за содействия вторжению в Украину (руск.). Голас Амерыкі (25 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2022. Праверана 12 красавіка 2022.
  17. Implementation of travel bans on individuals associated with the Russian invasion of Ukraine (англ.). Ministry of Foreign Affairs and Trade (7 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2022. Праверана 15 красавіка 2022.
  18. Новая Зеландыя ўхваліла новыя санкцыі супраць беларускіх банкаў і кампаній. Наша Ніва (21 ліпеня 2023).
  19. Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ. Наша Ніва (21 красавіка 2023).
  20. Эўрапейскі суд адхіліў пазоў беларускіх бізнэсоўцаў Вараб’я і Зайцава аб скасаваньні санкцый. Беларуская служба Радыё «Свабода» (9 лістапада 2023).