Іван Іванавіч Боўт

Іван Іванавіч Боўт (20 ліпеня 1932, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР з 1973 года[3]. Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР і Савета Міністраў РБ, акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры, акадэмік Міжнароднай акадэміі архітэктуры (МААМ), старшыня праўлення СА БССР (1977—1980), сакратар СА СССР (1977—1982), член горадабудаўнічага савета Дзяржбуда СССР (1977—1981), Дзяржбуда БССР (1968—1982), упраўлення архітэктуры Мінаблвыканкама і Мінгарвыканкама (шмат разоў), дэпутат Ленінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных г. Мінска (1965, 1967)[4].

Іван Іванавіч Боўт
Дата нараджэння 1930[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 2019(2019-12-30)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ivan Bovt[d][2]
Маці Yekaterina Bovt[d][2]
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Мінск, Брэст, Бабруйск, Жодзіна
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «За працоўную доблесць» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Праведнік народаў свету
Мінскі завод халадзільнікаў

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Мінску 20 ліпеня 1932 года ў сям’і дзяржаўнага служачага[5], старэйшы з трох дзяцей.

У час Вялікай Айчыннай вайны 11-гадовы Іван дапамагаў бацькам у выратаванні яўрэйскай дзяўчынкі Маі, якая сышла з Мінскага гета прасіць міласці. Ён вырыў у двары яму, у якой сям’я трымала прадукты для дзяўчынкі. У кастрычніку 1943 года у час ліквідацыі гета Маі ўдалося бегчы. Яна прыйшла да сям’і Боўтаў, але хоць бацькоў не было, Іван схаваў Маю ў яме, якую ён вырыў у садзе, і на працягу наступных двух месяцаў даглядаў за ёй. Калі рызыка выкрыцця ўзмацнілася, Мая ў суправаджэнні Івана пакінула Мінск[6], яе пераправілі ў вёску да цёткі Пашы, дзе яна і пражыла да канца вайны[5].

У 1948 годзе скончыў сем класаў сярэдняй школы № 33[7]. У юнацтве займаўся авіямадэляваннем, збіраўся паступаць у Маскоўскі авіяцыйны інстытут на авіяцыйнага канструктара, але яму адмовілі праз тое, што ён з сям’ёй у час вайны быў у акупацыі. Ягоны сябар Валодзя Сакалоўскі (у будучыні заслужаны архітэктар БССР) сагітаваў яго падаць дакументы ў будаўнічы тэхнікум на спецыяльнасць «архітэктура»[5].

Скончыў у 1952 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум[4], у 1961 — Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»[7]. У 19522001 гадах працаваў у інстытуце Белпрампраект, у 19622001 гадах галоўны архітэктар[4]. У студзені-ліпені 1956 года з групай архітэктараў, І. І. Боўт быў камандзіраваны ў Казахстан для распрацоўкі генеральных планаў і першачарговых аб’ектаў цалінных саўгасаў Какчэтаўскай вобласці[7]. Паралельна ў 19662009 гадах выкладаў у БПІ. У 19962007 гадах дырэктар УП «Творчая майстэрня архітэктара Боўта І. І.»[4].

Член Саюза архітэктараў БССР з 1962 года, старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР у 1978-80 гадах[3]. З 1978 года — сакратар праўлення СА СССР. Член КПСС з 1971 года.

Асноўныя праекты

правіць
 
Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР
 
Завод «Гарызонт»
 
Аўтатрактарны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута

Карпусы заводаў — гадзіннікавага (1954—1963, сумесна з С. Баткоўскі, Н. Шпігельманам), электронных вылічальных машын (1956—1961, сумесна са Шпігельманам), радыёзавода (1960—1963), электратэхнічнага (1964—1965), халадзільнікаў (1959—1975), будынак БелНДІдзіпрасельбуда (1967—1968, сумесна з У. Сакалоўскім, Л. Сагалавым)[3], СКБ працяжных станкоў (1972), Інстытута будаўніцтва і архітэктуры (1980), НВА «Гранат» (1982—86), «Цэнтр» (1985), фабрыка каляровага друку, завод «Робат»[4], Аўтатрактарны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1973), Цэнтр тэхнічнага абслугоўвання «Мэрсэдэс-Бэнц», Палац хакея па вул. Прытыцкага[8].

Брэст і іншыя гарады

правіць

Будынкі дывановага (1960—1965) і панчошнага (1965—1968, абодва ў аўтарскім калектыве) камбінатаў, галоўны аб’яднаны прамысловы корпус электралямпавага і электрамеханічнага заводаў (1965—1972, сумесна з Н. Афанасьевай, М. Буйловай і інш), прадпрыемствы Мінлегхарчпрама ў Брэсце, завод карданных валаў у Гродне[4] (1981); адзін з аўтараў Брэсцкага паўднёвага (1973-80, 1-я чарга) і Бабруйскага паўночнага (1963—1978) прамысловых вузлоў; комплекс завода «Бабруйсксельмаш» у Бабруйску (1980); Беларускага аўтамабільнага завода (1966—1971, 1-я чарга)[3] і завода цяжкіх кавальскіх штамповак у Жодзіне, філіял Мінскага трактарнага завода ў Смаргоні і інш.[4]. Лядовыя палацы ў Брэсце, Віцебску, Гомелі[7].

Навуковыя працы

правіць

Аўтар больш 30 публікацый, 2 манаграфій (у аўтарскім калектыве)[4].

Грамадская дзейнасць

правіць

З 1962 года член Саюза архітэктараў Беларусі. Неаднаразова абіраўся ў яго кіруючыя органы. У 1977—1982 гадах быў Старшынёй праўленняСА БССР. Двойчы ў 1965 і 1967 гг. абіраўся дэпутатам Ленінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных г. Мінска. Іван Боўт уваходзіў у склад горадабудаўнічых Саветаў: Дзяржбуда СССР (1977—1981), Дзяржбуда БССР (1968—1982).

Браў удзел у працы розных міжнародных арганізацый: Сусветнага кангрэс архітэктараў у Мексіцы 1978 г., Міжнароднага навукова-практычнага сімпозіума МСС-ТС66 у Карлавых Варах (Чэхаславакія), сімпозіума архітэктараў сацыялістычных краін у г. Будапешце, канферэнцыі маладых архітэктараў БССР у ГДР, Польшчы. І. І. Боўт з’яўляецца акадэмікам Беларускай акадэміі архітэктуры з дня яе заснавання, член прэзідыума акадэміі, кіраўнік аддзялення прамысловай архітэктуры[7].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Дружбы народаў (1986), пяццю медалямі, у тым ліку «За працоўную доблесць» і «За доблесную працу», і трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1979, 1982, 1984), ганаровай граматай СНГ БССР, вялікім залатым, сярэбраным і 3 бронзавымі медалямі ВДНГ СССР, прэмій Савета Міністраў СССР (1977). Мае тытул Праведніка сусвету з медалём і Ганаровым дыпломам[4].

Майстар спорту, суддзя Усесаюзнай катэгорыі, чэмпіён і рэкардсмен СССР, неаднаразовы чэмпіён БССР, першы старшыня Федэрацыі па авіямадэльным спорце[4].

Зноскі

  1. ПРАВЕДНИКИ НАРОДОВ МИРА:живые свидетельства Беларуси — 2009. — С. 83. — ISBN 978-985-6901-50-1
  2. а б The Righteous Among the Nations Database
  3. а б в г Бовт Иван Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 62. — 737 с.
  4. а б в г д е ё ж з і Бовт Иван Иванович
  5. а б в И. И. Бовт: Маленькие истории большой жизни
  6. Праведники народов мира. Семья Бовт
  7. а б в г д Творчество в небе и на земле
  8. Бовт Иван Иванович, Заслуженный архитектор БССР. Белорусский государственный архив научно-технической документации

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць