Яўген Крылатаў
Яўген Крылатаў | |
Евгений Павлович Крылатов | |
Дата нараджэньня | 23 лютага 1934 |
---|---|
Месца нараджэньня | Лысьва, Сьвярдлоўская вобласьць, СССР |
Дата сьмерці | 8 траўня 2019 |
Месца сьмерці | Масква, Расея |
Прычына сьмерці | пнэўманія |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Расея |
Месца вучобы | |
Занятак | кампазытар |
Сябра ў | Саюз кампазытараў СССР[d] і Саюз кінэматаграфістаў СССР[d] |
Жанры | песьня |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія СССР |
IMDb | ID nm0472977 |
Сайт | www.krylatov.ru |
Яўге́н Па́ўлавіч Крыла́таў (23 лютага 1934, Лысьва, Сьвярдлоўская вобласьць, РСФСР — 8 траўня 2019, Масква, Расея[1]) — савецкі і расейскі кампазытар. Напісаў музыку болей чым да 120 фільмаў і мультфільмаў. Сябра Саюзу кампазытараў, Саюзу кінэматаграфістаў і Саюзу тэатральных дзеячоў Расеі. Жыве і працуе ў Маскве.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 23 лютага 1934 року ў месьце Лысьва Сьвярдлоўскай вобласьці. Бацька — Павал Крылатаў (1908 р. нар.), маці — Зоя Крылатава (1912 р. нар.). Калі Яўгену было 2 рокі, сям’я пераехала ў Матавіліху — працоўнае прымесьце Пярмі, дзе ягоныя бацькі працавалі на заводзе.
Скончыў Матавіліхінскую музычную школу, Пермскую музычную вучэльню. У 1953—1959 — у Маскоўскай кансэрваторыі па клясе сачыненьня і па клясе фартэпіяна. Сярод ягоных дыплёмных працаў — фартэпіянны канцэрт, «Памірскае капрычыё», балет «Цветик-семицветик».
Працаваў у драматычным тэатры, ягоныя творы пачынаюць гучаць па радыё. Яўген Крылатаў пісаў музыку да спэктакляў Малога тэатру, Рыскага тэатру расейскай драмы, ТЮЗу і інш.
Пачаткам яго шырокае кампазытарскае вядомасьці стала музыка да мультыплікацыйных фільмаў «Умка» (1965) і «Дзед Мароз і лета»; кінафільмаў «Пра каханьне» (1970), «Здабытак рэспублікі» (1971), «Вох ужо гэтая Наста» (1971).
Напісаў музыку да мастацкіх карцін «И тогда я сказал — нет…» (1973), «Ищу человека» (1973), «Не болит голова у дятла» (1974), «Смятение чувств» (1977), «И это всё о нём» (1977), «С любимыми не расставайтесь» (1979), «Приключения Электроника» (1979), «Гостья из будущего» (1985), «Лиловый шар» (1987), «Не покидай…» (1989), «Первый мост» (1995), «Дети понедельника» (1997), мультыплікацыйнае трылёгіі «Трое из Простоквашино» і шматлікіх іншых. Зьяўляецца аўтарам музыкі да болей чым 140 фільмаў — дакумэнтальных, мастацкіх і мультыплікацыйных.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жонка — Сявіль Крылатава (1936 р. нар.), юрыст. Сын — Павал Крылатаў (1958 р. нар.), кінасцэнарыст, аўтар сцэнараў да фільмаў «Бабнік», «Паварот ключа» і інш. Дачка — Марыя Крылатава (1965 р. нар.) — музыказнаўца паводле адукацыі, прысьвяціла сябе вывучэньню хрысьціянства.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1982 — Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР
- 1984 — Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу
- 1994 — Народны артыст Расеі
- 2003 — Ляўрэат прэміі імя Масквы
- 2004 — Ганаровы грамадзянін Пермскай вобласьці
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кино: Энциклопедический словарь. М., 1987. — С.217;
- Музыка: Большой Энциклопедический словарь. М.. 1998. — С.280.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (рас.)
- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Памерлі 8 траўня
- Памерлі ў 2019 годзе
- Пахаваныя на Міцінскіх могілках
- Выпускнікі Маскоўскай кансэрваторыі
- Нарадзіліся ў Пермскім краі
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Ляўрэаты прэміі Ленінскага камсамолу
- Народныя артысты Расеі
- Савецкія кампазытары
- Расейскія кампазытары