Перайсьці да зьместу

Яўген Голант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Якаўлевіч Голант
Род дзейнасьці пэдагог, прафэсар
Дата нараджэньня 10 чэрвеня 1888
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Бабруйск, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 25 красавіка 1971
Месца сьмерці Сьцяг РСФСР Ленінград, РСФСР
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак пэдагог, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра пэдагогіка, дыдактыка[d][1], адукацыя дарослых[d][1] і history of pedagogy[d][1]
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР

Яўген Якаўлевіч Голант (10 чэрвеня 1888, Бабруйск — 25 красавіка 1971, Ленінград) — расейскі пэдагог, прафэсар (1938).

У 1911 скончыў гісторыка-філялягічны і юрыдычны факультэты Пецярбурскага ўнівэрсытэту. З 1912 выкладаў у прыватнай гімназіі. У 1918-1928 вёў працу па ліквідацыі непісьменнасьці; яго чытанка «Будзьма вучыцца» — адзін з асноўных дапаможнікаў для дарослых.

З 1921 на навукова-пэдагагічнай працы ў Ленінградзе, у Інстытуце пазашкольнае адукацыі (1921—1930), Інстытуце навуковае пэдагогікі (1925—1938), ЛДПІ ім. А. І. Герцана (1928—1971).

Стварыў чытанкі і кнігі для чытаньня дарослых, у якіх спалучаюцца мэтад цэлых словаў і аналітыка-сынтэтычная праца. Падрыхтаваў курс лекцыяў па пэдагогіцы на пэдагагічным факультэце ЛДПІ ім. А. І. Герцана, які вызначаўся цеснай сувязьзю зь філязофіяй і гісторыяй культуры. Прынцыпы навучаньня ставіў у залежнасьць ад асабістага вытворча-побытавага і палітычнага досьведу навучэнцаў. У працах па гісторыі пэдагогікі адмысловую ўвагу надаваў разьвіцьцю школьнай адукацыі ў краінах Эўропы і Амэрыкі.

  • Букварь крестьянина, П., 1922
  • На красных путях. Рабочая книга для начальных общеобразовательных школ на транспорте, ч. l, М193ие (у суаўтарстве)
  • Школьная работа со взрослыми, М. — Л., 19312
  • История педагогики, М., 1940 (у суаўтарстве)
  • Организация уч. работы в сов. школе, Л., 1957
  • Руководство школой, Л1957; 50 лет сов. школы, Л., 1967
  1. ^ а б в Golant, Jevgenij Jakovlevič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі