Перайсьці да зьместу

Яўген Вялько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Вялько
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 лютага 1997(1997-02-23)[1] (27 гадоў)
Рост 178 см
Вага 72 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2018 Дынама Менск 0 (0)
2017—2018 Дняпро Магілёў 32 (3)
2018 Дняпро Магілёў 13 (1)
2019 Дняпро Магілёў[d] 18 (0)
2020—2022 Слуцак 59 (1)
Зборныя
2015 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)
2017 Беларусь (да 21) 1 (0)

Яўген Вялько (нар. 23 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Нарадзіўся 23 лютага 1997 году ў вёсцы Дзятлавічы Лунінецкага раёну. Некаторы час выстапаў за юнацкую каманду мікашэвіцкага «Граніта», а пазьней далучыўся да школы менскага «Дынама». З 2013 году пачаў выступаць за дубль менчукоў і неўзабаве замацаваўся ў складзе каманды.

У 2016 годзе часам прыцягваўся да асноўнай каманды дынамаўцаў, аднак гэтак у ейным складзе не дэбютаваў. У сакавіку 2017 году быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[3]. У «Промні» стаў гульцом асноўнага і паводле вынікаў сэзону дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2018 году па вяртаньні з арэнды трэнаваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак неўзабаве зноў далучыўся да «Промня», і ў сакавіку 2018 году арэнда была падоўжаная яшчэ на адзін сэзон[4]. У Найвышэйшай лізе дэбютаваў 21 красавіка 2018 году ў матчы супраць «Слуцку» (0:3), выйшаўшы на замену на 41-й хвіліне. У жніўні 2018 году перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5]. У другой палове сэзону 2018 году замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2019 году ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Пачынаў сэзон 2019 году ў стартавым складзе, у траўні атрымаў траўму. Вярнуўся на поле толькі ў кастрычніку і звычайна выходзіў ужо на замену.

У студзені 2020 году склаў працоўнае пагадненьне з «Слуцкам»[6]. Выступаў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[7]. У пачатку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня трапіў у заяўку «Слуцка» на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах каманды. Некаторы час працягваў трэнавацца з камандай, аднак пазьней пакінуў клюб[8].

Выступаў за зборныя Беларусі да 17 і да 19 гадоў у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы. 26 сакавіка 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі (3:4).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Прамень 2018 Найвышэйшая ліга 20 2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]