Перайсьці да зьместу

Язык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Язык чалавека

Язы́к — няпарны выраст дна ротавай поласьці ў пазваночных жывёлаў і чалавека.

Язык чалавека ўтвораны папярочна-паласатай цягліцавай тканкай і пакрыты сьлізістай абалонкай. Язык — цягліцавы орган. Пры скарачэньні цягліцаў яго форма зьмяняецца. Язык ўдзельнічае ў працэсе жаваньня, выразнай прамовы, зьяўляецца органам густу. Надзвычай важная роля языка пры смактаньні малака маці нованароджаным і грудным дзіцем.

Язык чалавека зьмяшчае 16 цягліцаў і зьяўляецца, магчыма, самай рухомай, але ніяк ня самай моцнай цягліцай чалавека.