Юльян Саковіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Саковіч.
Юльян Саковіч | |
Дата нараджэньня | 24 жніўня 1906 |
---|---|
Месца нараджэньня | ф. Баўдыры, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 13 чэрвеня 1943 |
Месца сьмерці | Васілішкі, Генэральная акруга Беларусь, Райхскамісарыят Остлянд, Трэці Райх |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык |
Сябра ў | Беларуская народная самапомач, Беларускі студэнцкі саюз, Таварыства беларускай школы і Беларуская народная грамада |
Юлья́н Сако́віч (24 жніўня 1906, ф. Баўдыры — 13 чэрвеня 1943, Васілішкі) — беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з фальварка Баўдыры Ашмянскага павету. Нарадзіўся ў заможнай сялянскай сям’і. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, вучыўся на агранамічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Быў зьвязаны з камуністычным падпольным рухам, за што выключаны польскімі ўладамі з унівэрсытэту. У 1928 быў выключаны з БСС разам зь іншымі сябрамі студэнтамі-камсамольцамі, што хацелі падпарадкаваць арганізацыю пад камуністычную дзейнасьць[1]. Далучыўся да КПЗБ.
У 1929 выдаваў у Вільні разам з Г. Вялецкім часопіс «Вольная думка» — орган беларускага студэнцтва. Арыштаваны ў 1933 годзе і на працэсе над кіраўніцтвам ТБШ прыгавораны да 3 гадоў турмы. Наконадні вайны арыштаваны і зьняволены ў Бярозе-Картускай.
Пасьля ўзьяднаньня Беларусі ў 1939 годзе быў вызвалены, вярнуўся на Віленшчыну, дзе арыштаваны органамі НКУС, але цудам застаўся жывы. Радыкальна зьмяніў свае погляды, далучыўся да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі, кіраваў Менскім акруговым камітэтам БНП. Быў начальнікам менскай паліцыі, працаваў у Беларускай Народнай Самапомачы, з чэрвеня 1943 — акруговы старшыня БНС у Лідзе. Неаднаразова пратэставаў перад нямецкімі акупацыйнымі ўладамі супраць зьнішчэньня мірнага жыхарства і паленьня вёсак.
Забіты польскімі забойцамі ў Васілішках 13 чэрвеня 1943 году, пахаваны на праваслаўных могілках Ліды.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сяргей Ёрш. Змагар за волю народа (Юльян Саковіч) // Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Памерлі 13 чэрвеня
- Памерлі ў 1943 годзе
- Пахаваныя ў Беларусі
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Віленскай беларускай гімназіі
- Беларускія грамадзкія дзеячы і дзяячкі
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Сябры Беларускай незалежніцкай партыі
- Сябры Беларускага студэнцкага саюзу
- Сябры Таварыства беларускай школы
- Сябры Беларускай народнай самапомачы
- Памерлі ў Шчучынскім раёне
- Забітыя палітыкі
- Пахаваныя ў Лідзе
- Сябры Беларускай народнай грамады (1941)
- Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце
- Беларускія калябаранты з нацысцкай Нямеччынай